В отпуске работнику получил «больничный» в связи за уходом за ребёнком до трёх лет. Нужно ли продолжать в связи с этим отпуск?

Ваш вопрос - наш ответ

Падчас знаходжання ў водпуску работніку выдадзены лісток непрацаздольнасці ў сувязі з доглядам за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Ці неабходна падаўжаць у сувязі з гэтым працоўны адпачынак?

Адказ на гэтае пытанне, якое паступіла днямі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, думаецца, будзе карысна пачуць многім ушачанам. Тлумачыць сітуацыю намеснік начальніка названай службы Вікторыя Станіславаўна ГУГІНА.

Згодна з артыкулам 171 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, водпуск можа быць перанесены ці падоўжаны на працягу бягучага працоўнага года пры часовай непрацаздольнасці самаго работніка. Такая непрацаздольнасць пацвярджаецца “бальнічным” лістком, выдадзеным установай аховы здароўя. З іншага боку, Палажэннем аб парадку забеспячэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджаным пастановай Саўміна №569, устаноўлена, што асобам, якія знаходзяцца ў працоўным адпачынку, дапамога па непрацаздольнасці не прызначаецца, калі апошняя абумоўлена доглядам за хворым членам сям’і, дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў або дзіцем­інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.

Такім чынам, падстаў для падаўжэння водпуску ў прыгаданым вышэй выпадку няма, паколькі за час працоўнага адпачынку за работнікам захоўваецца сярэдні заробак, а за перыяд часовай непрацаздольнасці ў сувязі з доглядам за хворым членам сям’і, які наступіў падчас водпуску, дапамога не прызначаецца.

Аднак хачу падкрэсліць: калі бакі дасягнуць згоды ў пытанні падаўжэння ці пераносу адпачынку ў сувязі з доглядам за хворым членам сям’і або калі калектыўным дагаворам арганізацыі прадугледжана такая магчымасць, то пытанне можа быць вырашана іншым чынам. Праўда, дапамога па часовай непрацаздольнасці за гэты перыяд работніку ўсё роўна выплачвацца не будзе.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *