Как ученики Ушачской школы сдали централизованное тестирование

Общество

Хутка завершыцца ўступная кампанія 2016 года. Большасць учорашніх абітурыентаў убачыць у сваіх паштовых скрынях віншавальны ліст абранай навучальнай установы з нагоды залічэння на першы курс. Менавіта таму захацелася пацікавіцца вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання выпускнікоў Ушацкай школы, бо ў мінулым годзе яна трапіла ў топ —100 лепшых сярэдніх навучальных устаноў краіны па выніках цэнтралізаванага тэсцірапвання.

Як адзначае дырэктар установы Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі, балы па трох тэсціраваннях вагаюцца ў дыяпазоне ад 81 да 333. У выпускнікоў хіміка-біялагічнага 11 “А”, безумоўна, бачна скіраванасць да навук прыродазнаўчага профілю. Біялогію здавалі 11 дзяцей з 17, хімію – 6. Відавочна, што гэта профільныя прадметы, мінімальная адзнака па якіх не павінна быць ніжэй за 14 балаў. Амаль усе выпускнікі з запасам пераадолелі гэта значэнне.

Выдатна падрыхтавалася (пад кіраўніцтвам настаўніка Т.Р.Пугачовай) да ЦТ па гісторыі Беларусі Алена Булаўка, якая набрала 86 балаў.

З дзвюх дзяржаўных моў гэты клас аддаў перавагу рускай – 14 чалавек супраць 3, якія выконвалі тэсты па беларускай. Як сведчаць балы, рашэнне было абрана правільна. Высокія адзнакі па тэсціраванні па рускай мове ў Кацярыны Леднік – 75, якую выкладала класны кіраўнік Наталля Леанідаўна Корань, і Алены Булаўка – 65, Маргарыты Рыбчынскай – 58.

Інакш выглядае становішча 11 “Б” фізіка-матэматычнага класа пад кіраўніцтвам Л.С. Абадковай. Толькі 3 чалавекі з 24 здавалі біялогію, тэсціраванне ж па хіміі ў гэтым класе не праходзілі наогул. Затое перавагу аддалі замежнай мове, грамадазнаўству, матэматыцы. Добрыя адзнакі атрыманы па ўсім філалагічным блоку. Сяргей Арцюх напісаў рускую мову на 91, нямецкую – на 71. Хлопец увогуле набраў адзін з самых высокіх прахадных балаў – 328. Лепшыя балы па беларускай у Ганны Герцык і Маргарыты Саксон – 88 і 61 (настаўнік – В.В.Спірчонак). Аня, дарэчы, мае лепшую суму ЦТ і атэстату сярод усіх выпускнікоў – 333 балы. Марыя Паншына і Яна Мошкіна атрымалі па 82 балы, а Улада Клімашэўская – 80 за тэсты па рускай мове (настаўнік – Л.В. Трафімава).

Шмат дзяцей гэтага класа па ўсіх прадметах атрымалі каля 50 балаў за кожны.

На 66 балаў напісаў фізіку Раман Волаў, на 70 – гісторыю Беларусі Марыя Паншына, на 68 англійскую мову Яна Мошкіна. Наогул чатырнаццаць выпускнікоў гэтага класа здавалі замежную мову і атрымалі прыстойныя балы. Дапамаглі ж годна здаць экзамен выкладчыкі англійскай і нямецкай мовы Л.С.Варанько, Т.У.Плікат, Л.І.Данькова, В.П.Турло.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *