В 2016 году специалистами землеустроительных служб области выявлено боле 1400 нарушений требований земельного законодательства

Общество

Зямля з’яўляецца асноўным прыродным рэсурсам і нацыянальнай каштоўнасцю краіны. Таму яе ахова, правільнае і рацыянальнае выкарыстанне – абавязковыя ўмовы ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны, важнейшая задача, якая прадугледжвае выкананне патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Дзяржаўны кантроль ахоплівае ўсе катэгорыі зямель і распаўсюджваецца на ўсіх землекарыстальнікаў.

У бягучым годзе спецыялістамі землеўпарадкавальных службаў вобласці выяўлена 1406 парушэнняў патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Дапусцілі іх як грамадзяне, так і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі. На парушальнікаў накладзена штрафаў на суму 478 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Па стане на 12 жніўня спецыялістамі нашай землеўпарадкавальнай службы выяўлена 105 правапарушэнняў зямельнага заканадаўства. Пераважная большасць – невыкананне патрабаванняў па ахове зямель. Сутнасць выяўленых правапарушэнняў звязана з неэфектыўным выкарыстаннем участкаў, што прыводзіць да зарастання зямель пустазеллем і кустоўем. У асноўным гэта датычыцца ўчасткаў, дзе грамадзяне маюць жылыя дамы, дачы і не прымаюць мер па добраўпарадкаванні тэрыторый.

Даволі востра на сённяшні момант стаіць і пытанне аб самавольным заняцці ўчасткаў. Артыкулам 72 Кодэксу аб зямлі вызначана, што да гэтага адносяцца выкарыстанне ўчастка без дакументаў права на яго, за выключэннем асобных выпадкаў. Гэтым жа артыкулам прадугледжана, што зямля вяртаецца з прывядзеннем яе ў першапачатковы стан і зносам усіх размешчаных на ёй будынкаў за кошт асобы, якая самавольна заняла ўчастак.

Распаўсюджаным відам парушэнняў з’яўляецца і невыкарыстанне зямельнага ўчастка ва ўстаноўленыя тэрміны. Трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік на працягу шасці месяцаў, а грамадзянін на працягу года з даты дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення праў абавязаны прыступіць да яго заняцця ў мэтах і на ўмовах прадстаўлення – пачаць будаўніцтва або іншае асваенне. У рашэннях райвыканкама ў абавязковым парадку ўказваецца тэрмін, на працягу якога павінна пачацца выкарыстанне. Заканадаўствам прадугледжана падаўжэнне тэрмінаў заняцця ўчастка. Грамадзянам і індывідуальным прадпрымальнікам важна ведаць, што рашэнне аб гэтым прымаецца на аснове заявы, пададзенай у райвыканкам пры наяўнасці ўважлівых прычын. У выпадку, калі тэрміны заняцця не падаўжаюцца і ўчастак не асвойваецца, ён падлягае канфіскацыі, а землекарыстальнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу. Такім чынам у бягучым годзе на Віцебшчыне прымусова адабрана 62 участкі – усе яны пераразмеркаваны новым уладальнікам. А папярэднім застаецца толькі шкадаваць аб марнаванні часу і немалых сродках, затрачаных на афармленне дакументаў.

Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь вызначаны памеры штрафаў за парушэнні зямельнага заканадаўства. Так, невыкарыстанне грамадзянінам участка на працягу вызначанага тэрміна караецца штрафам у памеры да 10 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў сума спагнання ўдвая больш, а юрыдычным асобам пагражае да 100 базавых велічынь. Невыкананне патрабаванняў па ахове зямель цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь для грамадзяніна, да 100 і 300 базавых велічынь адпаведна – для індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы. Нямэтавае выкарыстанне ўчастка караецца накладаннем штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь на грамадзяніна, ад 5 да 20 – індывідуальнага прадпрымальніка, ад 20 да 100 – юрыдычную асобу. Яшчэ больш значныя памеры штрафных санкцый пры выяўленні факта самавольнага захопу зямлі: ад 10 да 30 базавых велічынь для грамадзян, ад 20 да 100 – індывідуальных прадпрымальнікаў, ад 50 да 300 – для юрыдычных асоб. Пры гэтым паўторнае на працягу года незаконнае заняцце зямельнага ўчастка прывядзе да крымінальнай адказнасці. Таксама ў якасці інструмента ўздзеяння на парушальнікаў прымяняюцца стаўкі зямельнага падатку па фактычным функцыянальным карыстанні, павялічаныя на каэфіцыент 10 па зямельных участках, прадстаўленых у часовае карыстанне і своечасова не вернутых, самавольна занятых і выкарыстаных не па прызначэнні.

Спадзяёмся, што гэты матэрыял дапаможа грамадзянам пазбегнуць канфліктаў з сумежнымі землекарыстальнікамі, а таксама адказнасці, прадугледжанай за парушэнні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель.

Л.Андрэйчык, намеснік начальніка землеўпарадкавальнай службы Ушацкага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *