Профилактическая акция МЧС «В центре внимания — дети!» проходит в стране в торговых объектах, общеобразовательных и дошкольных учреждениях

Cлужба-101

Для бяспекі дзяцей

Прафілактычная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стартавала ў краіне з 22 жніўня, і прымеркавана яна да Дня ведаў. Галоўная ж мэта прафілактычнага мерапрыемства –  прыцягненне ўвагі да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах. Часта бацькі пакідаюць іх без нагляду, і такая бяспечнасць нярэдка прыводзіць да трагедыі. У мінулым годзе на пажарах у краіне загінула 8 дзяцей, сёлета агонь забраў жыцці шасці дзетак.

Акцыя пройдзе ў тры этапы – на аб’ектах гандлю, у агульнаадукацыйных і дашкольных установах. На Ушаччыне першы этап будзе праходзіць з 22 па 31 жніўня ва ўнівермагу, дзе дзяцей і бацькоў чакаюць навучальныя конкурсы, гульні, віктарыны і іншыя сюрпрызы ад выратавальнікаў.

Рэйды па гаспадарках

Уборачная кампанія ў самым разгары. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі абследаванні зернесушыльных комплексаў, зернесховішчаў, камбайнаў і сельскагаспадарчай тэхнікі, што задзейнічана на жніве. Трэба сказаць, што ў ходзе праверкі было выяўлена нямала парушэнняў правіл пажарнай бяспекі. Але ва ўсіх выпадках аграрыі адразу імкнуліся іх выправіць. Праведзеныя рэйды сталі стымулам для работнікаў гаспадарак па прывядзенні аб’ектаў і тэхнікі ў стан, пры якім рызыка ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі зводзіцца да мінімуму. З працаўнікамі таксама праведзены інструктаж па выкананні мер пажарнай бяспекі, праверылі выратавальнікі і навыкі карыстання пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, і дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *