Морковь часто удивляет своими необычными формами. А что удивительного выросло на вашем участке?

Общество

Морква – той від агародніны, які часта здзіўляе нас сваімі незвычайнымі формамі. Вырваўшы з градкі гэты плод, жыхарка Старога Сяла К.Плігаўка адразу “ахрысціла” яго сараканожкай. Хоць і не 40 ног­адросткаў у гэтай морквіны, але каля 20 набярэцца. Нам жа ўспомнілася вядомая загадка пра моркву: сядзіць дзяўчына ў цямніцы, а каса на вуліцы. Дык вось у гэтым выпадку каса адна, а дзяўчын – цэлы “гарэм”!

Мучыцца, каб прыгатаваць штосьці з гэтай “сараканожкі”, гаспадыня не стала, і на зіму паклала больш прыгожыя экземпляры. Ну а цуда­морквай з задавальненнем паласаваліся хатнія парасяты.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *