Дисконтные карты в сети государственных аптек: условия и нюансы накопительной системы скидок

Общество

Мы інфармавалі нашых чытачоў аб падключэнні Ушацкай аптэкі да дысконтнай праграмы, згодна з якой існуе накапляльная сістэма скідак пры пакупцы лекаў у любых дзяржаўных аптэках Віцебскай вобласці. Сёння загадчык аптэкі І.М.ЖЫНЬ падрабязней адкажа чытачам пра ўмовы атрымання карткі і праграмы.

– Ірына Мікалаеўна, як атрымаць дысконтную картку?

– Трэба здзейсніць аднаразовую пакупку на суму 25 рублёў ці больш, і супрацоўнік аптэкі бясплатна аформіць картку. Прычым і пры першай пакупцы, і пры накапленні сумы ў далейшым улічваецца любы тавар, набыты ў аптэцы: не толькі таблеткі, медпрэпараты, аднак і сродкі гігіены. Скідка ў памеры 1 працэнта пачынае дзейнічаць пры накапленні на картцы 50 рублёў.

– Чаму праграма называецца 90 плюс 90.

– Таму што менавіта гэты тэрмін будзе дзейнічаць атрыманая вамі скідка. Патлумачу. Спачатку вы атрымалі скідку ў адзін працэнт, аднак на працягу 90 дзён на картцы накапілася ўжо больш 100 рублёў – скідка павялічыцца да двух працэнтаў, калі 150 – да трох, 500 рублёў – да чатырох, 800 – да пяці працэнтаў. Аднак ва ўсіх гэтых выпадках працэнт скідкі не павінен перавышаць 50 працэнтаў ад гандлёвай надбаўкі.

Новая працэнтная скідка дзейнічае на працягу 90 дзён. Калі ж на працягу наступных 90 дзён сумы пакупак не будуць перавышаць 100 рублёў – памер скідкі на наступны перыяд складзе 1 працэнт, ад 100 да 150 – 2, ад 150 да 500 – 3, ад 500 да 800 – 4, больш 800 – 5, аднак зноў жа не больш 50 працэнтаў ад гандлёвай надбаўкі.

– Калі пенсіянер або мнагадзетная сям’я набывае беларускія лекі з 10­працэнтнай скідкай?

– Скідкі па дысконтнай картцы не дзейнічаюць пры набыцці тавараў па іншых скідках ці акцыях і не суміруюцца.

– Трэба самому паказваць картку ці пры аплаце бачна, што кліент у базе даных? І ці бачны па чэку памер скідкі?

– Карта паказваецца перад аплатай пакупкі. Калі на працягу года яна не выкарыстоўвалася, то аўтаматычна блакіруецца і актывізуецца пасля перарэгістрацыі яе ўтрымальніка. Дысконтная картка можа перадавацца іншым асобам. У чэку выбіваецца сума тавару і асобна сума скідкі.

– Дзякуй за тлумачэнні.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *