Покупайте ёлки законно!

Закон - один для всех Калейдоскоп Общество Официально

З набліжэннем навагодніх святаў істотна павялічваецца колькасць выпадкаў незаконнай высечкі елкі і сасны. У сувязі з гэтым варта нагадаць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, незаконнае знішчэнне, у тым ліку высечка або пашкоджанне драўняна-кустоўнай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлесфонду (асабліва ахоўваемыя), а таксама тых, што не ўваходзяць у дзяржаўны лясны фонд, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 105 да 1050 рублёў). За тыя ж дзеянні ў астатніх лясах дзяржлесфонду можа быць прызначаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь (да 630 рублёў).

Пра факты незаконнай высечкі елак можна паведаміць ва Ушацкі лясгас або раённую прыродаахоўную інспекцыю па тэлефонах: 2-77-30, 2-74-73.

Набывайце навагоднія дрэвы на ёлачных базарах, якія традыцыйна будуць працаваць напярэдадні святаў. Цэны на гэты тавар будуць даступныя. Не азмрочвайце сабе навагодні настрой незаконнымі ўчынкамі і іх магчымымі непрыемнымі наступствамі.

І.ШУГАЛЕЙ, інжынер па ахове лесу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *