Как стать следователем?

Ваш вопрос - наш ответ

Мой сын марыць аб прафесіі следчага. Раскажыце, калі ласка, дзе рыхтуюць гэтых спецыялістаў і якія ўмовы ставяцца перад абітурыентамі?

А.Мялешка, г.п.Ушачы.

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі, начальніку следчага аддзялення Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргею Міхайлавічу ПЛІКАТУ:

– Профільнай навучальнай установай, якая рыхтуе названых спецыялістаў, з’яўляецца Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе ёсць следча-экспертны факультэт. Прыём ажыццяўляецца на конкурснай аснове па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Тэрмін навучання – 4 гады.

Да ўступных іспытаў дапускаюцца асобы ад 17 да 25 гадоў. Не могуць быць прыняты на службу грамадзяне, якія раней здзейснілі правапарушэнне; не адпавядаюць прафесіі па асабістых, маральных, дзелавых якасцях (вызначыць гэта дапамогуць супрацоўнікі нашага аддзела пасля праведзенай гутаркі); прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі; адмовіліся ад праходжання спецыяльнай праверкі; маюць захворванні або іншыя супрацьпаказанні да службы, устаноўленыя ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй.

Больш падрабязную інфармацыю пра Акадэмію МУС і следча-экспертны факультэт можна знайсці на сайце ўстановы: academy.mia.by ці непасрэдна ў раённым аддзеле Следчага камітэта па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, д.5.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *