Обращения граждан в Ушачском районе не остаются без внимания

Общество

На апошнім пасяджэнні райвыканкама разглядаліся вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў раённы выканаўчы камітэт у 2016 годзе, і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 ад 27 снежня 2006 года.

Як адзначыла ў сваім выступленні загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама І.Л.Літвінава, насельніцтва мае магчымасць звярнуцца па хвалюючых пытаннях да кіраўніцтва раёна, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённых арганізацый падчас асабістых прыёмаў, штотыднёвых “прамых ліній”. Акрамя гэтага, выязныя прыёмы ў раёне праводзяць прадстаўнікі вышэйстаячых дзяржаўных органаў, а таксама дэпутаты. Так, летась на чатырох асабістых прыёмах, якія правёў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, да нашага дэпутата звярнулася 24 грамадзяніна. Узятых на кантроль пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі райвыканкама, не маецца. Пытанні, якія патрабуюць садзейнічання ў накіраванні абласнога і рэспубліканскага фінансавання (аб водазабеспячэнні верхніх паверхаў шматкватэрных дамоў і ўдасканаленні дарожнага пакрыцця ў гарадскім пасёлку), Уладзімірам Паўлавічам узятыя на кантроль і прапрацоўваюцца сумесна з кіраўніцтвам райвыканкама. Ад юрыдычных асоб у райвыканкам у 2016 годзе паступіла 3 звароты. Па ўсіх былі дадзены адпаведныя тлумачэнні.

У 2016 годзе колькасць пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян, якія паступілі ў райвыканкам, зменшылася. Усяго іх паступіла 114, што на 7 зваротаў менш, чым у ­2015-м, з іх 20 калектыўных. У іх ліку – адзін калектыўны зварот грамадзян, які ўтрымлівае больш 30 подпісаў, аб добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі па вуліцы Ленінскай, 19 ва Ушачах. Ён быў разгледжаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №2 шляхам правядзення сустрэчы з заяўнікамі. Па ім былі выкананы работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі (асфальтаванні), а па пытанні стварэння ў двары гульнявой пляцоўкі былі дадзены растлумачэнні аб адсутнасці ў раённым бюджэце сродкаў для набыцця абсталявання і ўнесена прапанова вырашыць пытанне шляхам збору сродкаў на гэтыя мэты жыхарамі.

У 2016-м годзе да кіраўніцтва райвыканкама на асабістых прыёмах, а таксама выязных асабістых прыёмах паступіла 33 вусныя звароты, што на 7 менш, чым у 2015-м годзе. На адрас электроннай пошты райвыканкама было даслана 22 звароты (на 4 больш). Летась паступіла 2 паўторныя звароты (у 2015 – 4). У выніку іх разгляду і аналізу было ўстаноўлена, што ўсе паўторныя звароты ў райвыканкам з’яўляліся неабгрунтаванымі.

З агульнага ліку паступіўшых зваротаў станоўча вырашаны 22, па 75 дадзены растлумачэнні, 3 накіраваны па кампетэнцыі, 12 узяты на кантроль, па 2 зваротах адмоўлена.

Сярод узятых на кантроль зваротаў, якія павінны быць вырашаны ў надышоўшым годзе, пытанне аб завяршэнні работ па рамонце пад’езда да грамадзянскіх могілак у вёсцы Забалацце; рамонце дарогі ў вёсцы Каз’яне; выдаленні аварыйных дрэў на могілках у Ліпаўках; капітальным рамонце жылога дома №44 па вул. Калінінскай у райцэнтры; разліках ААТ “Агра-Селішча” за выкананыя работы па рэканструкцыі фермы; аб выкананні прадпісання па навядзенні парадку ля адрын у вёсцы Слабада, выдадзенага раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя мясцоваму жыхару; аб аднаўленні лясгасам дарогі ў Апанаскавічах; аб абсталяванні дадатковага прыпыначнага пункта грамадскага транспарту ў Ільюшыне; аб выкананні работ па гідраізаляцыі даху жылога дома №36 па вул. Піянерскай у г.п.Ушачы; аб прывядзенні ў адпаведнасць зямельна-кадастравай дакументацыі па населеным пункце Гарадзец; аб захаванні правіл рознічнага гандлю УП “Стаўр” у аграгарадку Ільюшына; аб рашэнні пытання па адчужэнні ААТ “Агра-Селішча” памяшкання былога ФАПа фізічнай асобе.

З 6 зваротаў грамадзян, якія былі ўзяты на кантроль па выніках 2015 года, вырашаны 5. Па калектыўным звароце жыхароў дома №6 па вул. Ленінскай у г.п.Ушачы аб захаванні тэмпературнага рэжыму ў жылых памяшканнях дома УП ЖКГ у ацяпляльны перыяд 2016-2017 гадоў ажыццяўляюцца кантрольныя замеры тэмператур, па выніках якіх будзе прынята адпаведнае рашэнне.

У 2016 годзе скарацілася колькасць зваротаў грамадзян у райвыканкам па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі (іх паступіла 13). А вось па пытаннях дарожнай гаспадаркі паступіла 12 зваротаў, што на 7 больш, чым у папярэдні год. Просьбы заяўнікоў па рамонце дарог у сельскіх населеных пунктах задаволены па 6 зваротах, па 1 дадзены тлумачэнні, 5 узяты на кантроль для выканання ў 2017 годзе. Па пытаннях жыллёвага заканадаўства ў райвыканкам звярнулася 18 грамадзян. Па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і экалагічнай бяспекі паступіла 9 пісьмовых зваротаў, (у папярэднім годзе – 7), усе яны вырашаны. Па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай сферы паступіла 11 зваротаў, у 7 з іх ўтрымліваліся просьбы аб садзейнічанні ў працаўладкаванні. У 2016-м паступіў толькі адзін зварот, у якім  ставілася пытанне аб несвоечасовай выплаце дзіцячай дапамогі  ў  ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”. Па 9 зваротаў датычыліся пытанняў землекарыстання і тэматыкі архітэктуры і будаўніцтва.

У 2016 годзе на асабістых прыёмах у райвыканкаме кіраўніцтвам прынята 22 грамадзяніна, праведзена 10 выязных асабістых прыёмаў. Кіраўніцтвам райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў у 2016 годзе праведзена 50 “прамых тэлефонных ліній”, падчас якіх паступіла 78 зваротаў, усе яны разгледжаны, на кантроль узята 2 звароты (аб выдаленні дрэў у Ваўчо і рамонце дарогі ў Лутава-Сяльцы).

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі разгледжана 316 зваротаў, што на 8 больш, чым год таму.

Аналіз характару і дынамікі зваротаў сведчыць аб стабільным сацыяльна-палітычным становішчы ў раёне, якое з’яўляецца вынікам прымаемых мер па рашэнні праблем насельніцтва, забеспячэнні якасці яго абслугоўвання на аснове выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў, а таксама па стварэнні належных умоў для суб’ектаў гаспадарання.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *