На областном турслёте

Общество

У мінулыя выхадныя ў Полацкім раёне ў маляўнічым месцы на беразе возера Суя прайшоў абласны турыстычны злёт моладзі. У ім прыняло ўдзел каля васьмісот чалавек з усіх гарадоў і раёнаў вобласці – усяго 23 каманды, у тым ліку і зборная Ушацкага раёна ў саставе 24 чалавек.
Сёлетняе мерапрыемства было прысвечана 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праводзілася з мэтай патрыятычнага выхавання, арганізацыі вольнага часу і ўмацавання здароўя моладзі, а таксама прапаганды здаровага ладу жыцця.
На працягу трох дзён каманды спаборнічалі ў тэхніцы горна-пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму, турыстычным трыатлоне. Акрамя гэтага выяўлены мацнейшыя каманды ў конкурсах мастацкай самадзейнасці, турысцкага быту і навыкаў, газет і краязнаўчай віктарыне. Уся праграма ўключала 9 відаў спаборніцтваў. Найлепшы вынік наша каманда паказала ў конкурсе мастацкай самадзейнасці. Пераможцы вызначаны па выніках усіх конкурсных заданняў, а таксама асобных відах.
У выніку зборная нашага раёна заняла 16-е агульнакаманднае месца. Усе прадстаўнікі каманды добра падрыхтаваныя, многія з іх былыя выхаванцы В.У.Кораня і А.А. Крывапушчанка, не раз прымалі ўдзел у падобных спаборніцтвах.
Абсалютным жа пераможцам абласнога турзлёту стала каманда горада Оршы. Мерапрыемства хоць і не прынесла нам перамогу, але пакінула толькі добрыя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.
Н.ГАРДЗІЁНАК, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.
На здымку: прадстаўнікі каманды Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *