Целевые направления в аграрные учебные заведения

Общество

І зноў перад выпускнікамі выбар прафесіі. А перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі ўсё тая ж праблема недахопу кадраў, іх якаснага замяшчэння, замацавання тых, хто атрымаў адпаведную адукацыю. Сёлета істотна зменены падыход да выдачы абітурыентам мэтавых накіраванняў, а таксама ўмовы дагавораў. Хто іх можа атрымаць, у якія навучальныя ўстановы і на якіх умовах, наша гутарка з юрысконсультам райсельгасхар

– Адно з патрабаванняў да абітурыента – асэнсаваны выбар сельскагаспадарчай прафесіі. Хто гэта будзе ацэньваць?
– Перш за ўсё кіраўнік сельгаспрадпрыемства, да якога за накіраваннем прыйдзе абітурыент. Як праві- ла, ён ужо добра ведае дзяцей, якія сапраўды мяркуюць звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай (дапамагалі падчас летніх канікул, у гаспадарцы працуюць бацькі, трымаюць сувязь з падшэфнай школай). А калі вучань невядомы – яго пазіцыя высвятляецца падчас субяседвання. Потым спіс кандыдатур узгадняецца ўпраўленнем райсельгасхарча і зацвярджаецца камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчавання аблвыканкама.
– Ці могуць атрымаць мэтавае накіраванне жыхары гарпасёлка?
– Так, ужо з мінулага года іх могуць атрымаць выпускнікі школ, якія вучыліся і пражывалі на працягу двух апошніх гадоў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва меней 20 тысяч. І яшчэ адно абавязковае патрабаванне – не меней 5 балаў у атэстаце па профільных прадметах.
– У якія навучальныя ўстановы даюцца мэтавыя накіраванні.
– Як і раней: Гарадоцкі, Смальянскі, Лепельскі і каледж ветэрынарнай медыцыны (Лужаснянскі), а таксама ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі), Акадэмію ветэрынарнай медыцыны (Віцебск), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт (Мінск). Аднак не на ўсе факультэты і спецыяльнасці, а звязаныя з тэхнічным і энергетычным абслугоўваннем сельскай гаспадаркі, на агранамію, ветэрынарыю.
– Ці праўда, што пры заключэнні дагавора студэнт, які будзе вучыцца ў аграрнай навучальнай установе па мэтавым накіраванні, атрымае дадатковыя прывілеі?
– Так, акрамя звычайнай стыпендыі дадаткова за кошт гаспадаркі такому студэнту будзе выплачвацца 150 тысяч рублёў, на працягу ўсёй вучобы навучальная ўстанова інфармуе заказчыка (гаспадарку) аб выніках вучобы і нават узгадняе пытанне па адлічэнні, калі такое паўстане. Усё робіцца дзеля таго, каб прывілеі пры паступленні мела моладзь, якая патрэбна гаспадарцы і вернецца ў яе працаваць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *