Кашель — плохая примета

Здравоохранение

Сухоты па-ранейшаму застаюцца вельмі небяспечным інфекцыйным захворваннем. Асаблівую трывогу выклікае зараз распаўсюджанне штамаў з моцнай устойлівасцю да асноўных медпрэпаратаў. Пацыенты з такімі захворваннямі лечацца даўжэй (патрэбны і больш дарагія лекі), пабочныя эфекты ў іх звычайна мацнейшыя, а заражаюць іншых такія хворыя ўжо ўстойлівай формай сухот.

Любы чалавек можа ўдыхнуць інфіцыраванае паветра, у якім утрымліваюцца мікабактэрыі сухот. Чым даўжэй і часцей такія кантакты, тым вышэйшая верагоднасць захварэць. На шчасце, далёка не кожны, хто сутыкаецца з хворыі, заражаецца сам. Найбольшай рызыцы падвяргаюцца ВІЧ-інфіцыраваныя, дыябетыкі, людзі з аслабленым імунітэтам, язвавай хваробай і іншымі хранічнымі захворваннямі, заўзятыя курцы.

Першымі сімптомамі захворвання на сухоты з’яўляюцца: кашаль, які працягваецца больш за 3 тыдні; наяўнасць у макроце прымесяў крыві; потлівасць па начах; страта апетыту; змяншэнне масы цела пры звычайным рэжыме харчавання; боль у грудзях; хуткая стамляльнасць; перыядычнае павышэнне тэмпературы цела; слабасць.

Адным з ранніх метадаў дыягностыкі захворвання з’яўляецца флюараграфія. Не забывайцеся праходзіць яе своечасова – гэта дапаможа захаваць здароўе і жыццё.

В.РАШАТНЁВА, памочнік урача-эпідэміёлага Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *