На любом предприятии обязательна должна быть аптечка

Здравоохранение Калейдоскоп

На любым прадпрыемстве павінна быць аптэчка. Вядома, яна не заменіць кваліфікаваных дзеянняў урача, але з яе выкарыстаннем можна аказаць чалавеку неабходную даўрачэбную дапамогу, падтрымаць яго да прыезду медыкаў.

Аптэчкі бываюць некалькіх відаў, пералік іх змесціва таксама розны. У аўтамабільнай, да прыкладу, прысутнічаюць толькі перавязачныя матэрыялы, кроваспыняльныя і антысептычныя сродкі, а не лекі. Тлумачыцца гэта тым, што асноўная задача аказання даўрачэбнай дапамогі пры аварыі – зменшыць страту крыві. На вытворчасці ж прысутнічаюць розныя шкодныя фактары, здольныя выклікаць атручванне, апёк, алергію. З гэтай прычыны ва ўніверсальнай аптэчцы могуць быць гідракарбанат натрыю (нейтралізуючы сродак пры трапленні кіслаты на скуру), сульфат магнію (антыдот пры атручванні цяжкімі металамі), нафазалін і вочныя кроплі сульфацэтамід (ад раздражнення слізістай абалонкі вачэй і носу), супрацьалергічныя і абавязкова перавязачныя, антысептычныя (перакіс вадароду, ёд), абязбольвальныя (кетаралак) сродкі. На выпадак рэзкага пагаршэння здароўя (атручванне, страта прытомнасці, боль у вобласці сэрца), ва ўніверсальнай аптэчцы павінны быць таксама валідол, цытрамон, парацатамол, аміяк, актываваны вугаль і інш.

Аптэчка можа быць стацыянарнай і захоўвацца ў падвясной шафе, а таксама пераноснай – у непрамакальнай сумцы (пластыкавым футляры-чамадане). Універсальную можна набыць у аптэцы ці ўкамплектаваць самастойна, згодна з указаным у пастанове Міністэрства аховы здароўя N80 ад 4 снежня 2014г. пералікам. Лекавыя сродкі павінны мець актуальны тэрмін прыдатнасці.

Калі пры праверцы кантралюючымі органамі будзе выяўлена неадпаведнасць пералічаным патрабаванням ці па нейкіх прычынах аптэчка першай дапамогі будзе адсутнічаць, кіраўнік прадпрыемства або адказная службовая асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Адзін з абавязкаў працадаўцы – клопат аб бяспецы сваіх падначаленых. Наяўнасць вытворчай аптэчкі дазволіць самастойна аказаць работніку першую дапамогу, знізіць верагоднасць непрыемных наступстваў.

П.САЎЧАНКА, галоўны  санітарны ўрач Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *