Дисконтные карты действуют уже в двух магазинах Ушачского райпо

Ваш вопрос - наш ответ

– Ведаю, што ў магазіне “Цэнтральны” з нядаўняга часу ўведзена аўтаматызаваная сістэма на касах. А ці магу я пры разліку за пакупкі ў гэтым магазіне скарыстацца дысконтнай карткай, якую набыла ў “Родным куце”?

Адказаць на пытанне нашай чытачкі мы папрасілі старшыню праўлення райспажыўтаварыства Лілію Альбінаўну Долгую.

– Скарыстацца сваёй дысконтнай карткай вы можаце як у “Родным куце”, так і ў “Цэнтральным”. А ў хуткім часе і ў магазіне “На Віцебскай” – сёлета такую ж сістэму на касах мы плануем устанавіць і там. Нагадаю, што пры пакупцы тавараў на суму 50 рублёў спажыўцам дысконтная картка выдаецца бясплатна, а пры жаданні можна набыць яе і самому, каштуе яна ўсяго 1 рубель. У далейшым уладальнік дысконтнай карткі ў магазінах з аўтаматызаванай сістэмай разліку за тавары мае скідку ў 2 працэнты. Акрамя дысконту ў нас ёсць і карты пайшчыка. Іх уладальнікі пры разліку за тавары маюць скідку ўжо ў тры працэнты (акрамя алкагольных, табачных вырабаў і акцыйнага пакета, які штомесяц фарміруецца Белкаапсаюзам). Каб мець такую картку, трэба стаць пайшчыкам райспажыўтаварыства і ўнесці першапачатковы ўзнос.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *