В погоне за горячим паром. Пожарная безопасность в бане

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У кожнай лазні для абагрэву выкарыстоўваецца печ, а любы награвальны прыбор вялікай магутнасці па сваёй сутнасці з’яўляецца пажаранебяспечным аб’ектам.

Прычынай пажараў часта становяцца расколіны як у самой печы, так і ў дымаходах, а таксама назапашаная ў іх сажа – неабходна рэгулярна праводзіць чыстку печы, своечасова ўхіляць дэфекты. Драўляныя або іншыя лёгкаўзгаральныя прадметы павінны знаходзіцца на дастатковай адлегласці ад гарачых частак печы і дымаходаў або быць добра ізаляванымі. У пагоні за гарачай парай не дапускайце перагрэву печы – менавіта гэта з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажару ў лазні.

Перад распальваннем печы абавязкова правярайце наяўнасць цягі. Калі яе няма, дымаход праграваюць шляхам спальвання невялікай колькасці дроў. Калі і пасля гэтага цяга не з’явілася, трэба прачысціць усе дымавыя каналы.

Пры эксплуатацыі лазні трэба сачыць за тым, каб вугольчыкі не выпалі з топкі, а пакідаючы лазню варта пераканацца, што ўсе паліва згарэла. Бываюць выпадкі, калі людзі проста забываюць аб тым, што лазня топіцца.

Частай прычынай пажару становіцца пашкоджаная або няправільна зробленая электраправодка. Так што да яе мантажу, асабліва калі ў вас электрычная лазневая печ, варта адносіцца вельмі сур’ёзна. Сячэнне провада павінна адпавядаць заяўленай магутнасці печкі, а яго марка – высокаму тэмпературнаму рэжыму.

Не варта забываць і пра элементарныя “рэчы”: нельга ў лазні піць спіртное, курыць, сушыць над печкай вопратку.

Памятайце, пажарная бяспека ў лазні практычна цалкам ляжыць на вашых плячах!

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *