Вакансии в Ушачском районе в июле

Общество

Наяўнасць у раёне вакансій – пытанне, якое хвалюе многіх. Трэба сказаць, што варыянтаў працаўладкавання зараз дастаткова: па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на 18 ліпеня ў 15 арганізацыях і службах Ушаччыны мелася больш за 70  свабодных месцаў.

Па-ранейшаму не хапае спецыялістаў у медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па гінекалогіі, функцыянальнай і лабараторнай дыягностыкам, фізіятэрапіі, кардыялогіі, стаматалогіі, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктара па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 ­г.п.Ушачы на час яго рамонту), медыцынскую сястру (у яслі-сад №3 г.п.Ушачы, Глыбачанскую БСД і фізіятэрапеўтычнае аддзяленне), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу ветэрынарнага фельчара, галоўнага бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, заатэхніка, юрысконсульта; “Арэхаўна” – галоўнага эканаміста, аператара машыннага даення, трактарыста; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ілью­шынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, вадзіцеля аўтамабіля, заатэхніка-селекцыянера, трактарыста-машыніста, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына; райветстанцыя – намесніка кіраўніка, УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. Нямала вакансій зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – інжынер, вадзіцель пагрузчыка, машыніст бульдозера і машыніст экскаватара ПМК-66; інжынер-энергетык, медыцынская сястра (масажыст), рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў санаторыя “Лясныя азёры”; начальнік сектара (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка) і машыніст аўтагрэйдара ДРБУ-105; машыніст бульдозера прадпрыемства меліярацыйных сістэм; зборшчык вырабаў з драўніны ААТ “Форэстгандль”; прадавец райспажыўтаварыства; сталяр ПУП “Энертранс”.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *