Профилактика правонарушений

Общество

У пятніцу, 15 кастрычніка, пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку па прафілактыцы правапарушэнняў правяла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. На пасяджэнне былі запрошаны старшыні і сакратары мясцовых сельсаветаў, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых службаў раёна. Правядзенне названага мерапрыемства, як патлумачыла Вольга Іванаўна, выклікана, у першую чаргу, тымі задачамі, якія паставіў перад кіраўніцтвам рэгіёнаў вобласці памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці М.Ф.Дамашкевіч на чарговым каардынацыйным савеце. Зараз востра стаяць праблемы п’янства, нядобранадзейнасці, парушэння працоўнай дысцыпліны. Нягледзячы на прымаемыя ў раёнах вобласці прафілактычныя меры, сітуацыя застаецца складанай. Было вырашана правесці пасяджэнне ў форме вучобы работнікаў сельсаветаў, якія штодзень сутыкаюцца з падобнымі праблемамі.

Удзельнікі нарады прааналізавалі ход выканання дзейсных праграм па прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама паспрабавалі вызначыць асновы фарміравання новых. Асаблівая ўвага была звернута на палажэнні заканадаўства, правілы вядзення адпаведнай дакументацыі. Ішла размова аб умацаванні ўзаемадзеяння, каардынацыі намаганняў усіх органаў і арганізацый. Прынята рашэнне аб неабходнасці павышэння актыўнасці адміністрацый сельсаветаў і ўсіх суб’ектаў сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў па выяўленні нядобранадзейных асоб. Разгледжаны пытанні фарміравання і дзейнасці добраахвотных дружын.

Абмяркоўваючы існуючыя праблемы, члены савета былі аднадушныя – неабходны рэальныя крокі па процідзеянні негатыўным з’явам у грамадстве. І гэта павінны быць не кароткачасовыя мерапрыемствы, а мэтанакіраваная, сістэмная работа, сутнасць якой заключаецца ў тым, каб больш старанна шукаць прычыны негатыву, мэтанакіравана працаваць з людзьмі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *