Педагогическую семью Ушаччины пополнили 8 молодых специалистов

Общество

Распачаўся новы навучальны год – надзвычай адказны і хвалюючы перыяд не толькі для школьнікаў, іх бацькоў, але і для настаўнікаў, асабліва тых, хто толькі пачынае сваю кар’еру на ніве адукацыі. Сёлета пасля заканчэння навучальных устаноў ва Ушацкі раён прыехалі 8 педагогаў. Сярод гэтай маладой кагорты спецыялістаў кіраўнік фізічнага выхавання Сяргей Паўлавіч Каваленка (яслі-сад №2 г.п.Ушачы), настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Павел Дзмітрыевіч Паршонак і Андрэй Віктаравіч Жаваранак (Ушацкая школа), педагогі-псіхолагі Аляксандра Аляксандраўна Лакісава (Арэхаўская) і Наталля Сяргееўна Тараканава (сацыяльна-педагагічны цэнтр), настаўнік матэматыкі Аляксандр Васільевіч Рак (Ушацкая), інструктар-метадыст Ірына Уладзіміраўна Лаппо (ДЮСШ), метадыст Дзмітрый Міхайлавіч Паршонак (раённы цэнтр дзяцей і моладзі). Ва Ушацкую школу прыйшоў сёлета на працу і малады спецыяліст з непедагагічнай кваліфікацыяй – інжынер-электронік Аляксей Аляксеевіч Падлеснаў.

Зараз усе гэтыя маладыя людзі з галавой акунуліся ў работу. А дагэтуль для іх была наладжана сустрэча з кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Падчас яе ўчарашнія студэнты пазнаёміліся з сістэмай адукацыі Ушаччыны, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні. “Вельмі хочацца, каб гэтыя спецыялісты засталіся вернымі абранай справе і затрымаліся ў нашым раёне”, – падвяла вынік знаёмству намеснік начальніка аддзела Таццяна Уладзіміраўна Шарыпенка.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *