Профсоюзная «первичка» и Ильюшинский СДК подготовили для своих хлеборобов концерт

Сельское хозяйство

Ільюшынскія працаўнікі з першых дзён уборачнай кампаніі “вырваліся” ў лідары і занялі ледзьве не ўсе радкі Дошкі гонару – як сярод лепшых камбайнераў, так і вадзіцеляў. Практычна кожную ўборачную кампанію ў лік “камбайнераў-тысячнікаў” уваходзіць Анатоль Спірыдзёнак, на такі вынік нацэлены перадавік і сёлета. Старанне, аператыўнасць і сумленнае стаўленне да справы не толькі на жніве, а і на іншых работах, выводзіць у перадавікі і Міхаіла Рэута, які ў цяперашні час займаецца адвозкай зерня.

– У нас дрэнных працаўнікоў няма, усе да аднаго ўсведамляюць  важнасць справы, прыкладаюць намаганні, каб сабраць ураджай у сціслыя тэрміны і без страт, – характарызуе сваіх падначаленых дырэктар ААТ “Ільюшынскі” С.А.Халімоненка.

У гаспадарцы ўжо намалочана больш за паўтары тысячы тон. Павіншаваць з удалым пачаткам жніва і яшчэ больш узняць настрой працаўнікам на мінулым тыдні вырашылі Ільюшынскі сельскі Дом культуры і прафсаюзная “пярвічка”, арганізаваўшы на полі каля Сержаноў невялікі канцэрт. Ненадоўга спыніўшы тэхніку і заглушыўшы рухавікі камбайнаў і аўтамабіляў, у час абеду ўдзельнікі жніва перавялі дух пад вясёлыя песні, прыпеўкі, гумарэскі.

– Няхай лідарства ваша будзе трывалым, не падводзіць тэхніка, добрым будзе намалот і спрыяльным надвор’е, дастойнай ацэнкі і аплаты вашай дзейнасці, – пажадаў работнікам таварыства старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў У.М.Круглік.

Трэба адзначыць, што з боку кіраўніцтва свайго сельгаспрадпрыемства, яго прафсаюзнай арганізацыі перадавікі жніва не абдзелены ўвагай. Сёлета, як і ў папярэднія гады, у “Ільюшынскім” праводзіцца ўнутрыгаспадарчае спаборніцтва, па выніках якога перадавікі атрымліваюць  прэміі за плённую працу, а гэта дадатковы стымул для паспяховага завяршэння жніва.

Вольга КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *