Конкурс детского рисунка «Лес и его обитатели» проводит районная организация Белорусского общества охотников и рыболовов

Экология

Ушацкая раённая арганізацыйная структура “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіць конкурс дзіцячага малюнка на тэму “Лес і яго насельнікі”. Малюнкі павінны быць выкананы на аркушы фарматам не менш за А4 у любой тэхніцы малявання, абавязковая ўмова – адсутнасць камп’ютарнай апрацоўкі, рамак, тэксту. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх узроставых катэгорыях: 6-10 і 11-16 гадоў і атрымаюць дыпломы і прызы ад паляўнічых і рыбаловаў. Лепшыя работы накіруюць у Віцебск для ўдзелу ў абласным конкурсе. Малюнкі прымаюцца да 1 лістапада, даведкі па тэлефоне 5-72-03.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *