Каждый год десятки жизней обрываются из-за алкоголя

Общество

Кожныя 10 секунд у свеце ад алкаголю памірае адзін чалавек. І няма ніякай розніцы – ад перадазіроўкі спіртнога або хваробы, выкліканай яго ўжываннем, ад няшчаснага выпадку або вулічнай бойкі “па п’янцы”. На Ушаччыне такім страшным чынам штогод абрываюцца дзясяткі жыццяў. У асноўным гэта людзі сярэдняга і маладога ўзросту, у якіх, здавалася, усё наперадзе…

За восем месяцаў бягучага года ў Наваполацкі міжраённы аддзел дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з Ушацкага раёна паступіла 31 цела памерлых грамадзян. І хоць гэта менш, чым у аналагічным перыядзе 2016-га (тады было 37), занепакоенасць выклікае стабільна высокая колькасць смерцяў у стане алкагольнага ап’янення – 17 (летась – 16).

Традыцыйна многа сёлета зарэгістравана фактаў смерці ад знешніх прычын (няшчасных выпадкаў, атручванняў, траўм) – 15. Прычым, значная частка мае нецвярозую аснову – ажно 11 выпадкаў. Ужыванне няякасных ці ў празмернай колькасці спіртных напояў у 5 жыхароў Ушаччыны  (летась столькі ж) выклікала моцнае атручванне, несумяшчальнае з жыццём. Наяўнасць алкагольнага ап’янення фіксавалася і ў некаторых ушачан, што памерлі ад розных захворванняў, найперш сістэмы кровазвароту.

Як бачым, супрацьстаяць злоснаму ворагу грамадзяне пакуль не спяшаюцца. І дарма! Не дазваляйце алкаголю забіраць шчаслівыя хвіліны ў вас і вашых блізкіх.

У.ХВАШЧЭЎСКІ, начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз Наваполацкага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *