Не спешите бросать камни в мелиоративные каналы!

Общество

Менш камянёў – большы ўраджай і ніжэйшая верагоднасць выхаду са строю тэхнікі ў час палявых работ. Гэтую ісціну ведае кожны, а таму традыцыйна вясной на палетках вядуцца работы па ўборцы валуноў. Каменны ж ураджай згружаецца на ўскрайках палёў, а некаторыя гаспадаркі скідваюць іх… у меліярацыйныя каналы, што дабаўляе немалых незапланаваных і затратных работ Ушацкаму ПМС.

Між тым, існуюць спецыяльныя правілы карыстання і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм.

– На меліяраваных участках землекарыстальнікам забараняецца размяшчаць збудаванні, а гаспадарчая дзейнасць не павінна пагаршаць водны, цеплавы рэжым глебы, – расказвае галоўны інжынер Ушацкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм М.Л.Фядосенка. – Нельга ўзворваць землі бліжэй 2 метраў ад пачатку адкосу канала на водапрыёмніках і магістральных каналах і 1 метра ад пачатку адкосу на калектарах і асушальніках, пасвіць жывёлу па адкосах каналаў, плацін, дамб, самавольна рабіць водазаборы з каналаў, вадасховішчаў і сажалак, адчыняць і зачыняць запоры гідратэхнічных збудаванняў. Таксама забараняецца весці бліжэй 200 метраў ад іх земляныя работы, здабычу карысных выкапняў адкрытым спосабам без узгаднення з прадпрыемствам меліярацыйных сістэм, правозіць па праезнай частцы негабарытныя грузы. Распальванне вогнішчаў і выпальванне сухой расліннасці, складзіраванне адходаў, будматэрыялаў, карчоў і камення на адкосах каналаў – адны з самых распаўсюджаных парушэнняў правіл.

Нездарма кажуць, што меліяратары даюць зямлі сілу, а хлебаробам ніву. А таму сельгаспрадпрыемствы павінны прытрымлівацца ўсіх правіл, захоўваць і павышаць прадукцыйнасць зямель, рацыянальна выкарыстоўваць дадзеныя ўчасткі. Засмечваючы канал, аграрыі неабдумана шкодзяць і сабе, бо пры гэтым ўрадлівасць паніжаецца не менш, чым калі той жа камень застанецца ляжаць на полі.

Не раз даводзілася бачыць, як простыя грамадзяне, аўтамабілісты ці іх пасажыры, убачыўшы камень на дарозе, падбіраюць яго і кідаюць у бліжэйшы канал ці адкос. У выніку яны засмечваюцца і падчас летняга абкошвання ламаецца тэхніка, на рамонт якой затрачваюцца значныя сродкі. Давайце шанаваць нялёгкую работу меліяратараў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *