Профессиональный праздник налоговиков

К профессиональному празднику

Падатковая сістэма з’яўляецца асновай фінансава-крэдытнага механізму дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Цяжка пераацаніць значнасць падаткаў, бо яны забяспечваюць фінансавую базу для агульнадзяржаўных расходаў, выкарыстоўваюцца для ўскоснага ўпраўлення грамадскімі адносінамі ў сферы палітыкі, эканомікі, сацыяльнай абароны грамадзян. Заўтра ў краіне адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. Сёлетняе свята асаблівае, бо менавіта ў гэтым годзе падатковай службе спаўняецца 20 гадоў.

Дваццатилетний юбилей
За 20 гадоў існавання падатковая служба прайшла немалы шлях свайго станаўлення: змяняліся назвы і структура падатковых органаў, праводзіліся шматлікія рэформы, скарачалася колькасць прымяняемых падаткаў і збораў, спрашчаўся механізм іх вылічэння, зніжалі- ся стаўкі падатковых плацяжоў. Нязменнай усе гады заставалася толькі галоўная задача, якая стаіць перад падатковымі органамі, – папаўненне бюджэту.

Сам факт наяўнасці такога прафесійнага свята гаворыць аб асаблівай значнасці нашай работы для краіны, бо паспяховая дзейнасць падатковых органаў аказвае непасрэдны ўплыў на дабрабыт грамадзян нашай рэспублікі, іх настрой, сацыяльную абарону.
Па выніках прайшоўшага 2009 года ад плацельшчыкаў нашага раёна ў бюджэт паступіла 11486,1 мільёна рублёў і за шэсць месяцаў бягучага – 5475,8 мільёна рублёў. Сёння 96 працэнтаў плацяжоў паступаюць у дабравольным парадку, асноўная маса плацельшчыкаў добрасумленна выконвае свае падатковыя абавязацельствы. Аб гэтым сведчыць і адсутнасць на сённяшні дзень запазычанасці суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці па плацяжах у бюджэт.
У выніку кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзяцца работнікамі інспекцыі, дадаткова ў бюджэт мабілізавана за 2009 год 153,7 мільёна рублёў і за шэсць месяцаў бягучага года 194 мільёны рублёў. Магчыма, дзякуючы гэтым сродкам камусьці набыты вельмі неабходныя лекі, а дзіця, якое засталося без апекі бацькоў, парадавалася новым цацкам, пенсіянер своечасова атрымаў пенсію.
За ўсімі шматлікімі лічбамі стаіць штодзённая напружаная работа спецыялістаў падатковай службы. І наша свята – гэта не толькі магчымасць падвесці вынікі зробленага, намеціць перспектывы, але і выказаць словы ўдзячнасці, павагі вопытным і заслужаным работнікам, адзначыць маладых, проста сказаць адзін аднаму “дзякуй” за падтрымку і разуменне.
Больш дзесяці гадоў добрасумленна і адказна працуюць у інспекцыі А.А.Новік, А.Я.Мацюшэнка, Л.Г.Прашкевіч, В.М.Галавач, А.І.Каваленка, Н.В.Крахотка, Л.М.Храпаві- цкая, Л.Я.Кашыцкая. З моманту заснавання нашай інспекцыі працуе старшым інспектарам Г.І.Шчэрбік. Зусім нядаўна прыйшла ў нашу сістэму Н.П.Закрэўская, а праз год яна ўзначаліла адзін з цяжэйшых участкаў работы – аддзел падаткаабкладання фізічных асоб. Наш жаночы калектыў быў рады і з’яўленню новага супрацоўніка – вядучага юрысконсульта В.І.Латочка, які прыйшоў у інспекцыю пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага універсітэта.
Усім супрацоўнікам хачу выказаць удзячнасць за іх плённую і сумленную працу, за цярпенне і самаадданасць, чуласць і разуменне часам у няпростай сітуацыі.
Асаблівыя словы хочацца сказаць ветэранам падатковай службы, якія ўнеслі дастойны ўклад у яе развіццё. Гэта першы начальнік інспекцыі П.С.Якушэнка, а таксама С.А.Лемеш, Н.Б.Янушкевіч.
Віншую ўсіх работнікаў, ветэранаў падатковай службы з прафесійным святам, жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычарпальнай энергіі, творчасці, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.
Л.МЯДЗВЕДЗЕВА,
начальнік інспекцыі
Міністэрства па падатках і
зборах.

Активные и спортивные

Нягледзячы на тое, што ў работнікаў падатковых органаў заўсёды шмат работы і, каб справіцца з ёй, яны, бывае, не лічацца нават з асабістым часам, без іх удзелу не праходзіць ніводнае спартыўна-масавае мерапрыемства не толькі ў нашым раёне. За апошнія два гады каманда падатковай інспекцыі сумесна з аддзелам па надзвычайных сітуацыях станавілася пераможцай “Беларускай лыжні” і раённай спартакіяды. Да гэтага таксама займалі далёка не апошнія месцы. Акрамя гэтага яны пастаянныя ўдзельнікі турыстычных злётаў і іншых конкурсаў, дзе таксама вызначаюцца сваёй актыўнасцю.
Нядаўна прынялі ўдзел у фестывалі мастацкай самадзейнасці сярод падатковых інспекцый вобласці “Эстрадная палітра”, дзе былі адзначаны дыпломам.
У гэтым годзе Н.Закрэўская прыняла ўдзел у конкурсе “Міс-Прыдзвінне”, які праводзіла абласная падатковая інспекцыя. З дзесяці каманд-удзельніц, толькі дзве раённыя – Ушацкая і Лёзненская. Выступленне Наталлі было адзначана за арыгінальнасць. Яна ж у мінулым годзе заняла 2 месца ў раённых спаборніцтвах па мнагабор’і. А начальнік інспекцыі Л.А. Мядзведзева неаднаразова на спартакіядзе кіруючых работнікаў займала першыя месцы ў стральбе.
У мінулым годзе на абласным турыстычным злёце работнікаў падатковых органаў сталі лепшымі ў лоўлі рыбы.
Пастаянна прымаюць удзел і ва ўсіх акцыях, якія праводзіць рэспубліканскі саюз моладзі, – “Падзяліся цяплом душы сваёй”, “У новы год з добрым сэрцам”, пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскага тыдня лесу і розных іншых мерапрыемстваў.
Якраз у перадсвяточныя дні калектыў інспекцыі атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці за трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую кнігу-летапіс сярод падатковых інспекцый вобласці. У кнізе адлюстраваны гісторыя, значныя падзеі, назначэнні, перамогі ў конкурсах рознага маштабу ад заснавання інспекцыі да цяперашняга часу.
І гэта далёка не ўвесь пералік тых перамог, якія заваяваны пераважна жаночым калектывам.

И профессионалы

Наталля Пятроўна Закрэўская, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб:
– Працую ў гэтай сферы нядаўна, таму магу параўноваць цяперашні час з тым, калі толькі прыйшла. Бясспрэчна, цяжка было пачынаць, але паступова ўдасканальваю свае навыкі і веды, падтрымліваюць калегі. Асноўнай работай, якой нязменна займаюцца чатыры чалавекі, з’яўляецца кантроль за выкананнем падатковага заканадаўства фізічнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, налічэнне збораў і маёмасных падаткаў. За 2009 год выкананы ўсе пастаўленыя задачы, галоўная з якіх папаўненне бюджэту. Сёння ў нас на ўліку знаходзіцца 187 індывідуальных прадпрымальнікаў, з якіх 14 сталі на ўлік у бягучым годзе, і больш 8 тысяч фізічных асоб.
У першым паўгоддзі прайшло 35 комплексных праверак, у ходзе якіх даналічана ў бюджэт 6,8 мільёна рублёў. Усе напрамкі работы аддзела размеркаваны паміж спецыялістамі Л.М.Храпавіцкай, Л.Я.Кашыцкай, Н.В.Крахотка, якія граматна яе выконваюць, бо ў кожнай працоўны стаж больш 12 гадоў.
Лічу, што адладжаная падатковая сістэма спрыяе прагрэсу ў эканоміцы і стабільнасці наогул.

Алена Якаўлеўна Мацюшэнка, начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі:
– Наш аддзел можна назваць самым маладым у плане ўзросту яго работнікаў, хоць усе маюць вышэйшую адукацыю. Гэта Т.У.Шчэрбік, Н.М.Сакалова, І.М.Голік.
Паколькі працую ў інспекцыі з 1992 года, то магу параўноўваць не толькі спецыфіку і аб’ём работы, але і адносіны насельніцтва да падаткаў. Так, у апошні час парушэнняў у гэтай сферы значна менш у параўнанні з 90-мі гадамі, а гэта сведчыць і аб тым, што ўзровень адукаванасці стаў вышэйшым. Працаваць, напэўна, цяжэй цяпер, бо аб’ёмы работы вельмі вялікія. І калі многія думаюць, што спраў у нас не так і многа, то, канечне ж, яны памыляюцца. Сёння ў нас на ўліку знаходзіцца 218 юрыдычных асоб і гэта лічба, трэба сказаць, не стаіць на месцы. У нашым раёне створаны добрыя ўмовы для развіцця бізнесу. Толькі ў гэтым годзе на ўлік стала 12 юрыдычных асоб. Такая тэндэнцыя павелічэння назіраецца з 2008 года.
Значным крокам наперад у развіцці падатковай сістэмы і зручнасцю для нас стала тое, што з гэтага года ўсе заканадаўчыя акты, якія рэгулююць парадак уплаты і вылічэння падаткаў сабраны ў адзін – Падатковы кодэкс.
Людміла Генадзьеўна Прашкевіч, начальнік аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу:
— Работа ўсіх нашых аддзелаў цесна ўзаемазвязана і перад кожным стаяць складаныя і адказныя задачы, важнасць якіх мы ўсе разумеем. Гэта скарачэнне нядоімкі і сумы запазычанасці ў бюджэт, а таксама кантроль за своечасовасцю і паўнатой уплаты падаткаў. Прыём, апрацоўка і занясенне ў базу даных падатковых дэкларацый, якія прадстаўляюць плацельшчыкі, – таксама наша работа. Раней работы і інфармацыі было менш, аднак і ўлік быў ручны, цяпер жа ўсё камп’ютэрызавана.
Побач працуюць вопытныя спецыялісты В.М.Галавач, Л.В.Броўка, А.А.Новік. Разам мы агульнымі намаганнямі спраўляемся з пастаўленымі задачамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *