Приём в Дубровке

Официально

Нягледзячы на тое, што Дубраўка даўно ўжо не цэнтр гаспадаркі, яна не застаецца закінутай, а нават прыгажэе. Аб гэтым на прыёме грамадзян па асабістых пытаннях, які нядаўна праводзіў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак, гаварыў старэйшына вёскі У.В.Паўловіч. Калі і ўзнікаюць якія пытанні, то яны бягучыя і вырашальныя. Ён жа і падзякаваў за нармальнае гандлёвае і аўтобуснае абслугоўванне, работнікаў медыцыны і культуры, адукацыі, сельскага Савета.
Толькі адну просьбу ад жыхароў агучыў Уладзімір Васільевіч: не цягнуць з уборкай уласных участкаў зерневых каля хат. Патлумачыў, што нават з вынясеннем іх у агульны севазварот, даводзіцца прытрымлівацца яго і на агародах.
Старшыня сельвыканкама В.П.Цянюга паабяцаў, што будзе рабіцца ўсё, каб жніво вялося адначасова, аднак нагадаў – сітуацыю з надвор’ем прадказаць цяжка, а таму ўсё ж надзейней, калі каля хат скласці зерневыя ў стажкі. І наогул ніхто не застанецца без зерня.
Яшчэ раз напомніў П.С.Літвін аб адводзе вады ад гаспадарчых пабудоў. Трубу там паклалі, засталося прачысціць канаву. Зроблена такое даручэнне кіраўніцтву мясцовай улады і КУСГП “Дубраўка” – справа за выкананнем.
Узводзяцца прыгожыя, з добраўпарадкаваннем жылыя дамы і на прыёме наведвальнікі напомнілі, што засяляць іх патрэбна хутчэй, каб усё зробленае захавалася. Тут жа кіраўніку ПУП “Ляснеўшчына” С.Д.Маслюку дадзена заданне адрамантаваць невялікі адрэзак дарогі, што вядзе да клуба, бо гэтае прадпрыемства і вядзе будоўлю.
Наогул, падчас прыёму прыйшлі да высновы: таму, хто працуе жыць у вёсцы цяпер можна. Пацвярджэнне гэтаму тое, што ніякіх ні просьбаў, ні скарг больш не паступала.
Р.КАРПАЎ.
На здымках: падчас прыёму.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *