25 юных ушачан побывали на главной ёлке области

Наши дети

Каля тысячы школьнікаў Прыдзвіння атрымалі ў падарунак паездку на галоўную ёлку рэгіёну, якая прайшла 28 снежня ў канцэртнай зале “Віцебск”. На яе запрашаюцца выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей. Прыемна, што сёлета сярод удзельнікаў свята – 25 юных прадстаўнікоў нашага раёна. У сераду на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча для школьнікаў былі наладжаны тэатралізаванае прадстаўленне і танцавальна-забаўляльная праграма, а ў чацвер маленькіх гасцей з усіх куточкаў Віцебшчыны сабрала вакол сябе галоўная абласная ёлка. Са словамі віншавання перад прысутнымі выступіў старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Безумоўна, не абышлося ў гэты дзень без падарункаў, карагодаў, вясёлых гульняў і конкурсаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *