В декабре в Ушачском районе родилось 11 малышей

Демография

Падарункі снежня

У апошні месяц 2017 года на Ушаччыне зарэгістравана нараджэнне 11 дзетак: 3 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Самы лепшы падарунак да навагодніх святаў атрымалі бацькі першынцаў Арцёма Іванова, Яўгеніі Муша і Маргарыты Чарняўскай, другіх дзетак Яраслава Алексяёнка, Дамінікі Добуш, Ясеніі Кандрацкай, Лізаветы Селезень, Варвары Салаўёвай і Яўгеніі Стрыжонак, трэціх – Яўгенія Букі і Марыі Рудзёнак.

Узаконілі адносіны

Пераднавагоднія дні для некаторых жыхароў раёна сталі асаблівымі яшчэ і таму, што ў гэты час яны вырашылі ўзаконіць адносіны са сваімі каханымі. Так, у снежні марш Мендэль­сона прагучаў для трох пар Ушаччыны. Упершыню ўступілі ў шлюб Вадзім Голік і Вікторыя Савук, Сяргей Каваленка і Марына Андзіна.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *