В субботу на Ушаччине пройдёт «Масленица», «Белорусская лыжня-2018», а также областные соревнования рыболовов

Общество

Запрашаюць “масленіца” і лыжня

У суботу, 17 лютага, ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” адбудзецца святочнае мерапрыемства “Масленіца”. У праграме – тэатралізаванае прадстаўленне, работа гульнявых пляцовак, гандаль, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пачатак у 10 гадзін.

У гэты ж дзень ля комплексу пройдуць раённыя спаборніцтвы “Беларуская лыжня – 2018”. Удзел у іх прымуць каманды арганізацый і прадпрыемстваў Ушаччыны. Працягласць дыстанцыі – у залежнасці ад полу і ўзросту канкурсантаў – ад 500 да 1500 метраў. Старт – у 10.30. Далучыцца да спаборніцтваў у асабістым заліку могуць усе жадаючыя. Заяўкі прымаюцца да 16 лютага, тэлефон: 2-70-40.

Вызначаць лепшых рыбаловаў

У мінулыя выхадныя ўшацкія рыбаловы прымалі ўдзел у міжраённых спаборніцтвах па зімовай лоўлі рыбы ў Полацкім раёне, дзе занялі трэцяе месца. А ў гэту суботу, 17 лютага, абласная арганізацыйная структура “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” запрашае ўсіх жадаючых на абласныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы на мармышку. Месцам іх правядзення, як і летась, абрана возера Чарсцвядскае. Пачатак мерапрыемства – у 8 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *