Беларусь помнит: О героях поэтической строкой

Общество

Та жертва будет вечно свята

Всей бескорыстностью своей

В пожаре векопомных дней

И в ратном подвиге солдата

Паэзія – мова душы. Усё што ляжыць на ёй цяжкім грузам ці вырываецца спевам, кладзецца рыфмаванымі слупкамі, каб чытачам перадаўся настрой аўтара. Гэтыя радкі Любоў Міхайлава з Ягадак прысвяціла Дубраўцы. А калі я чытала верш пра яе маці, убачыла ўсё ваеннае пакаленне маладых жанчын.

Вольга Сяргееўна Міхайлава прасілася на фронт добраахвотніцай. Не ўзялі. Пакінулі на завозе Ульянаўска – першым нумарам пажарнай машыны, якая працавала, дарэчы, на дрывах. Атрад агняборцаў быў поўнасцю жаночым, паліва ж самастойна нарыхтоўвалі ў лясах. А аднойчы машына заглухла, і Вольга Сяргееўна, спрабуючы яе завезці, ледзь не замёрзла ноччу ў акружэнні воўчай зграі. Пасля вайны яны з галоднага Паволжа пераехалі на Ушаччыну. В.С.Міхайлава працавала ў саўгасе імя Даватара ветэрынарным фельчарам, а льгот, што належылі працаўнікам тылу, ніколі не дабівалася.

А вось бацьку Любоў Ніканаўна амаль не памятае. Франтавік Нікан Іванавіч Бубноў вярнуўся дадому з сур’ёзнымі раненнямі і пайшоў з жыцця ў 1955-м, калі Любе споўнілася толькі паўтара года. Яна прыгадвае, што ў сям’і пра вайну гаварылі нямнога. А вось біяграфію Канстанціна Кутрухіна, імя якога насіла Дубраўская школа, ведалі ўсе яе вучні.

“И память подвиг воскресила,

Его доныне каждый чтит,

Отлитый в бронзе он стоит,

Над братской в Дубровке могилой.

Край партизанский ратной славы –

Тобой гордимся мы по праву.

– Помнік Герою Савецкага Саюза ўстанаўлівалі ў час нашага дзяцінства. На месцы брацкага пахавання, куды з наваколля перанеслі астанкі іншых загінуўшых. Там праходзілі ўсе ўрачыстыя мерапрыемствы, падчас якіх мы стаялі ў ганаровым каравуле, – з удзячнасцю прыгадвае школьныя часы Любоў Міхайлава. – Мы часта хадзілі ў паходы па месцах баявой славы, наогул, патрыятычнае выхаванне было пастаўлена на самым высокім узроўні. А маёй любімай настаўніцай была Паліна Пятроўна Герцык – харызматычная, творчая, таму не любіць беларускую мову і літаратуру было проста немагчыма. Ды і ўсё, што мы чыталі, вельмі арганічна пераклікалася з паўсядзённым жыццём. І хоць мае бацькі рускія, я з задавальненнем брала ў бібліятэцы кнігі на мове Коласа, ды і сама пішу на ёй.

Любоў Ніканаўна Міхайлава ўваходзіць у Полацкае літаратурнае аб’яднанне “Наддвинье”. Былая настаўніца біялогіі зараз на пенсіі, жыве ў Фарынаве, прыязджае на малую радзіму, часта сустракаецца з аднакласнікамі 70-га года выпуску. Яны ж падтрымлівалі яе ў канцы красавіка падчас прэзентацыі чарговага зборніка вершаў “У поздней осени в плену”, шмат якіх прысвечана малой радзіме, ушацкім землякам, гераічным продкам.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *