Анатолий Хадасевич на «ты» с техникой

Сельское хозяйство Экономика и малый бизнес

Анатоль Часлававіч Хадасевіч у адрозненні ад братоў Віктара і Генадзя працуе не на малой радзіме – ААТ “Агра-Селішча”, а ў суседнім КУСГП “Кублічы”. Аднак акрамя знешняга падабенства з братамі яго радніць любоў да тэхнікі, дасканалае яе веданне і, можна сказаць, адданасць: атрыманыя машыны служаць у руках усіх братоў дзесяцігоддзямі. Вось і Анатоль Часлававіч як атрымаў “Амкадор”, вярнуўшыся ў гаспадарку пасля работы ў лясніцтве, так і заняты на ім. Некалькі тыдняў таму засталі яго ў майстэрні за рамонтам, а зараз агрэгат ужо працуе: амаль штодня на пагрузцы корму, які вывозяць на продаж. Калі выпадае вольны час, вопытны механізатар дапамагае з рамонтам калегам, паколькі іншых замацаваных за ім адзінак тэхнікі не мае. І тлумачыцца гэта, канечне, не недахопам яе ў гаспадарцы, а выключна запатрабаванасцю “Амкадора”. Практычна круглы год ім ажыццяўляецца пагрузка ўгнаення і насення, збожжа, саломы і сенажу.

Ну а характарызуючы Анатоля Часлававіча, дырэктар гаспадаркі А.В.Пабойнеў зазначыў, што ён “на ты” не толькі з тэхнікай, але і ўвогуле з работай. На такіх універсальных механізатарах і трымаецца КУСГП “Кублічы”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *