Районный субботник пройдёт на Ушаччине 14 апреля

Общество

Раённы суботнік

пройдзе на Ушаччыне ў суботу, 14 красавіка. Плануецца, што работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў правядуць гэты дзень на сваіх працоўных месцах або будуць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторый населеных пунктаў, рыхтаваць да летняга сезона дзіцячы лагер і спартыўна-аздараўленчыя аб’екты.

У час ці напярэдадні суботніка ўсе арганізацыі раёна павінны навесці парадак на вытворчых і замацаваных тэрыторыях, а грамадзяне – ля сваіх домаўладанняў. У прыватнасці, гаспадарам сядзіб належыць звярнуць увагу на тое, што дровы, угнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выгружаныя ля дамоў на тратуары і абочыны, трэба ўбраць з вуліцы на дваровую тэрыторыю (у адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання населеных пунктаў, на гэта даецца не больш трох сутак, а за парушэнне гэтай нормы можа быць прызначаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь). Як і ў папярэднія гады, з пачаткам цёплага сезона кожную пятніцу будзе праводзіцца так званы санітарны дзень, а спецыяльная камісія, у склад якой увойдуць прадстаўнікі санітарнай, экалагічнай службаў і аддзела ЖКГ райвыканкама, будзе кантраляваць працэс навядзення парадку ў населеных пунктах.

Што датычыцца грашовых сродкаў, заробленых на працоўных месцах у дзень правядзення суботніка, то іх плануецца накіраваць на арганізацыю мерапрыемства, прысвечанага гадавіне прарыву партызанамі варожай блакады, якое запланавана на 4 мая, на набыццё і ўстаноўку элементаў добраўпарадкавання і іншыя годныя мэты. Сродкі неабходна пералічаць на разліковы рахунак, адкрыты аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама р/р BY75AKBB36423280013062300000 у філіяле №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Полацк, код AKBBBY21216, УНП 300006993.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *