А пирожок свежий? Летом возрастает риск возникновения кишечных инфекций

Здравоохранение

Вострыя кішэчныя інфекцыі – самыя распаўсюджаныя захворванні, якія рэгіструюцца на працягу ўсяго года з павелічэннем у летне-асенні перыяд. Узбуджальнікі трапляюць у арганізм чалавека з ежай, вадой. Асноўныя сімптомы захворвання – вадкі стул, ірвота, боль, бурчанне і ўздуцце жывата, сімптомы агульнай інтаксікацыі. Характэрна павышэнне тэмпературы цела, але пры абязводжванні яна можа быць нармальнай або паніжанай.

Калі захварэла дзіця, важна паклапаціцца, каб яно піло дастаткова вадкасці (чай, адвар з рысу і агародніны, кампот з сухафруктаў). Даваць вадкасць маленькім дзецям неабходна па 2-3 чайныя лыжкі кожныя 3-5 хвілін, але не больш за 300 мл. Выпіты адразу вялікі аб’ём вадкасці можа выклікаць ірвоту. Пасля цяжкіх інфекцый, асабліва ў выпадках самалячэння, могуць развівацца ўскладненні і пераход у хранічную форму.

Каб засцерагчы сябе і дзяцей ад вострых кішэчных інфекцый, рэкамендуецца: выконваць правілы асабістай гігіены, мыць рукі з мылам пасля вяртання з вуліцы, перад ужываннем ежы; піць кіпячоную, бутыліраваную ваду; садавіну і агародніну перад ужываннем мыць пад праточнай вадой, а для маленькіх дзяцей яшчэ і кіпячонай; не набываць прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю; для апрацоўкі сырых прадуктаў неабходна карыстацца асобнымі нажамі і раздзелачнымі дошкамі; добра прасмажваць і праварваць прадукты; захоўваць чысціню на кухні; дзіцячы посуд рэгулярна мыць з дазволенымі мыючымі сродкамі і абліваць кіпнем перад выкарыстаннем.

А.НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *