Ушачское районное объединение профсоюзов приглашает профсоюзные организации подключиться к благотворительной акции «Профсоюзы — детям»

В общественных организациях

Дабрачынная акцыя “Прафсаюзы – дзецям” праводзіцца з 2002 года. Шэфскай дапамогай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ахоплены больш 200 дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і сацыяльных прытулкаў, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты або непаўналетнія, якія засталіся без бацькоўскай апекі. А напярэдадні 1 верасня па добрай традыцыі прафсаюзныя арганізацыі Віцебскай вобласці ўсіх узроўняў дапамагаюць у падрыхтоўцы да новага навучальнага года шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным і прыёмным сем’ям, дзецям абавязаных асоб, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а з нядаўняга часу і дзецям бежанцаў з Украіны. Сума матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі расце з года ў год. Сродкі накіроўваюцца на закуп школьных прылад, адзення, абутку, іншых неабходных рэчаў. Многія прафсаюзныя арганізацыі вобласці ўжо прынялі актыўны ўдзел у аказанні дапамогі да падрыхтоўкі дзяцей да вучэбнага года 2018-2019. Так, Віцебскім абласным аб’яднаннем для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Шаркаўшчынскага раёна былі набыты падарункі на суму каля 200 рублёў, абкам прафсаюзаў пералічыў 400 рублёў на рамонт праектара Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў для падрыхтоўкі да школы дзяцей сваіх членаў аказаў дапамогу на суму больш 24 тысяч рублёў. Ад абласных і галіновых структур не адстаюць і прафсаюзы прадпрыемстваў.

Запрашаем і прафсаюзныя арганізацыі Ушаччыны далучыцца да гэтай патрэбнай і высакароднай справы. У сваіх калектывах вы ведаеце, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – збяром школьны ранец разам тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

М.ШАЎЧЭНКА, старшыня Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *