Пожароопасный период

Общество

З наступленнем спякотнага надвор’я павялічылася колькасць выпадкаў спальвання сухой травы, іржышча на палях і прысядзібных участках, а ў такую спякоту дастаткова маленькай іскры, каб узнік вялікі пажар.

Кіраўнікам гаспадарак, арганізацый неабходна прымаць меры па папярэджванні ўзгаранняў на палях, дзе акрамя зернеўборачнай тэхнікі павінна быць і тэхніка, прыстасаваная для падачы вады.

Домаўладальнікам не трэба дапускаць развядзення кастроў бліжэй чым за 15 метраў ад драўляных пабудоў. Калі ж касцёр разведзены, не пакідайце яго без нагляду да канца гарэння і не забывайцеся пра першыя сродкі пажаратушэння: рыдлёўку і вядро з вадой.

Узворванне жывёлагадоўчых аб’ектаў у пажаранебяспечны перыяд павінна праводзіцца не радзей аднаго раза ў месяц.

Інспекцыяй дзяржпажнагляду будуць і далей працягвацца рэйды па захаванні грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання правіл пажарнай бяспекі. Да парушальнікаў будуць прымяняцца жорсткія меры. Нагадаем, што за спальванне сухой расліннасці і непрыняцце мер да тушэння ўзгарання прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь.

С.АВАДНЁЎ, старшы інспектардзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *