Паспорт … по новой системе

Калейдоскоп

Згодна Закона “Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання”, у апошні час змянілася працэдура падачы дакументаў для атрымання пашпарту і рэгістрацыі. Так, грамадзяне, якія пражываюць у шматкватэрных дамах, інтэрнатах, падаюць дакументы для атрымання, абмену пашпарту або рэгістрацыі ў жыллёва-эксплуатацыйную арганізацыю (у асноўным у ЖКГ).

Група па грамадзянстве і міграцыі (пашпартная служба) прымае дакументы ад грамадзян, якія пражываюць у прыватных дамах, што належаць ім на праве прыватнага ўладання.

У грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, прыём дакументаў ажыццяўляецца ў сельскіх Саветах.

Атрымліваць дакументы неабходна непасрэдна ў пашпартнай службе.

Робіцца пашпарт у тэрмін да 1 месяца (пры паскоранай працэдуры да 15 сутак), рэгістрацыя – у трохдзённы тэрмін.

Больш падрабязную інфармацыю аб выдачы (замене) пашпарту, рэгістрацыі можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў групу па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС па тэлефоне 2-14-32.

С.ПУГАЧОЎ, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *