На вопросы ушачан во время «прямой линии» ответила нотариус нотариальной конторы Ушачского района Ж.Коваленко

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з пытаннямі, што паступілі ў рэдакцыю падчас нядаўняй “прамой лініі” з натарыусам натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жаннай Леанідаўнай Каваленка. Думаецца, пачуць кампетэнтныя тлумачэнні па іх будзе карысна многім.

– З будучым мужам збіраемся заключыць шлюбны дагавор. Колькі гэта будзе каштаваць? І ці паўплывае на суму тое, што мая другая палавіна – іншаземец?

– Незалежна ад таго, грамадзянінам якой краіны з’яўляецца Ваш будучы муж, за засведчанне праз натарыят шлюбнага дагавору давядзецца заплаціць шэсць базавых велічынь (147 рублёў), а калі спатрэбіцца праект названага дакумента – яшчэ дзве базавыя (49 рублёў).

– Даю ў якасці пазыкі свайму знаёмаму немалую суму грошай. Каб гарантавана вярнуць гэтыя сродкі, хачу атрымаць ад чалавека распіску. Ведаю, што зрабіць гэта можна праз натарыят…

– У нас можна скласці і засведчыць дагавор пазыкі. Яго вартасці перад звычайнай “неаформленай” распіскай у тым, што ў выпадку неатрымання ў вызначаны перыяд грошай Вам не давядзецца ісці ў суд – натарыяльны надпіс на імя даўжніка па дагаворы пазыкі хутка трапіць у аддзел прымусовага выканання.

– Збіраюся падарыць сваяку кватэру. Ведаю, што аформіць здзелку можна праз арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці (БТІ) і натарыят. Якой службе аддаць перавагу?

– Вы маеце права выбару. Аднак варта ведаць, што ў БТІ названая здзелка афармляецца ў простай пісьмовай форме, а ў нас – у натарыяльнай. Нагадаю, што натарыус правярае чысціню здзелкі (усе факты), страхуе сваю дзейнасць, таму хвалявацца за якасць аказанай ім паслугі не давядзецца.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *