Спортивный квест среди учеников сельских школ прошёл на ФОК «Юность-Ушачи»

Cпорт Образование и молодежь

Напачатку зімніх канікул на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” для вучняў сельскіх школ раёна прайшоў цікавы квест. Памерацца сіламі ў спаборніцтвах, падрыхтаваных работнікамі райкама БРСМ і вопытнымі спартсменамі, сабраліся каманды з Ільюшына, Вялікіх Долец і Арэхаўна.

Падчас урачыстага адкрыцця да ўдзельнікаў квесту з прывітальным словам, пажаданнямі ўдалага старту і пераможнага фінішу звярнулася першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель.

І вось на дыстанцыю адна за адной выйшлі каманды школьнікаў. Ім трэба было пераадолець шэраг розных выпрабаванняў у залах комплексу: на хуткасць перавесці “сваіх” па спартыўных дыванках, пранесці ў руках адначасова па два фітболы, знайсці ў трэнажорнай зале пэўнае абсталяванне, правільна адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны і іншыя. У выніку паспяховага праходжання кожнага з этапаў удзельнікі атрымлівалі падказкі, якія ў фінале дапамаглі ім даць адказ на галоўнае пытанне квесту.

Хутчэй за ўсіх справіліся з заданнем ільюшынцы. “Напэўна, таму, што мы выходзілі на старт апошнімі, бачылі памылкі сваіх папярэднікаў і мелі падтрымку ў асобе нашага педагога Наталлі Іванаўны Клопавай”, – адзначалі школьнікі.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі ўсіх трох каманд узнагароджаны салодкімі падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *