Музыкальный финал жнива

Сельское хозяйство

Уборачная кампанія наблізілася да свайго фінішу. Адны гаспадаркі ўжо завяршылі ўборку, іншыя дажынаюць апошнія гектары. Сёлетняе спякотнае надвор’е не толькі абумовіла ранняе выспяванне зерневых, але і дазволіла завяршыць уборку ў вельмі кароткія тэрміны.
Як і ў многіх іншых гаспадарках, у “Вялікадолецкім” чакалі выдатны ўраджай зерневых і якаснае насенне: спрыяльныя ўмовы пасеву вясной, дастаткова было ўнесена і ўгнаенняў. Аднак надвор’е ўнесла свае карэктывы ў планы хлебаробаў, і ўборачная кампанія пачалася намнога раней, чым планавалася, калі яшчэ не паспеў наліцца колас. Тым не менш, нават у такіх нечаканых трапічных умовах ураджайнасць у гаспадарцы была адносна многіх вышэйшая і пад самае завяршэнне, калі падбіралі не самыя ўраджайныя ўчасткі, яна склала 18-19 цэнтнераў з гектара. Паколькі ў КУСГП “Вялікадолецкае” вялікія плошчы зерневых – больш паўтары тысячы гектараў, то і завяршалі жніво аднымі з апошніх. Яшчэ на мінулым тыдні на дапамогу сельгаспрадпрыемству адправіліся камбайны з “Кубліч”, дзе ўборка зерневых завяршылася раней. На Далеччыне адразу павялічыліся тэмпы жніва.

На полі каля былой вёскі Зарубаўшчына і працавалі дружна камбайны абедзвюх гаспадарак, калі туды завіталі работнікі культуры, удзельнікі аўта- клуба. З’яўленне артыстаў яўна ўзрадавала механ-ізатараў і яны хуценька сабраліся, каб павітаць гасцей, паразмаўляць з імі і, канечне, паглядзець падрыхтаваны невялікі канцэрт. Вясёлыя гумарэскі нашых ушацкіх паэтэс у інтэрпрэтацыі Ірыны Клачок, знаёмыя і любімыя песні ў выкананні Ганны Краўчонак і Іны Клімавай пад акампанемент Юрыя Канстанцінава ўзнялі настрой нават тым, у каго яго не было. Такая хвіліна адпачынку напярэдадні абеду ў полі, як прызналіся хлебаробы, прынесла ім задавальненне. Яны шчыра дзякавалі гасцям і запрашалі абавязкова прыязджаць да іх яшчэ. Артысты ж у сваю чаргу былі прыемна ўражаны такім шчырым прыёмам, у такой кампаніі самі адпачнулі душой і ніколькі не пашкадавалі, што адправіліся з канцэртам у адну з аддаленых кропак раёна.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:

пасля канцэрту – разам механізатары з дзвюх гаспадарак і артысты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *