Роли известных исполнителей примерили на себя участники молодёжного конкурса «Точь в точь», который прошёл в Ушачском центре культуры и народного творчества

Образование и молодежь

Актыўны рух ля будынка, песенны “вінегрэт” да ночы, святломузыка, бясплатныя кампазіцыі па заказе і амаль паўсотні чалавек на танцавальнай пляцоўцы… Так у выхадныя дні выглядае дыскатэка ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На змену нядаўняму “зацішшу” сюды ўрэшце прыйшло ажыўленне. У многім садзейнічаюць гэтаму мерапрыемствы, што пачалі праводзіцца тут для ўшацкай моладзі.

Мінулая пятніца, на гадзінніку – 19.00. Здавалася б, зусім рана для пачатку дыскатэкі – але толькі не тут! Юнакі і дзяўчаты, пераважна старшакласнікі Ушацкай школы, нецярпліва паглядаюць на “дзі-джэйскі пульт”, а самыя актыўныя рэпеціруюць выбраныя на гэты вечар ролі. Па баках танцпляцоўкі – месцы для гледачоў. Зрэшты, ніводнае не пустуе: “пахварэць” за сыноў, дачушак і нават унукаў сабралася нямала прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Арганізатарамі маладзёжнага конкурсу “Точь-в-точь” выступілі райкам БРСМ і раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Яго ўдзельнікам было прапанавана прымерыць на сябе вобразы вядомых спевакоў мінулага і сучаснасці. Адны зрабілі стаўку на знешнасць, другія – на сцэнічны нумар, трэція – на выкананне песень. І ў кожнага ў зале знайшліся свае прыхільнікі, якія не шкадавалі далоняў, падтрымлівалі словам і танцамі.

Працягнула чаргу творчых дасягненняў дзесяцікласніца Злата Клачок, якая ў вобразе спявачкі Ёлкі распачала конкурсную праграму і стала адной з пераможцаў. “Запалілі” залу і гэтак жа аказаліся на п’едэстале абаяльныя Аляксей Машчонак і Марк Радзевіч. А для Кацярыны Фядосенкі ўдзел у конкурсе стаў выдатным завяршэннем Дня нараджэння.

– Стараліся ўсё арганізаваць з душой, быць на адной хвалі з моладдзю, улаўліваць яе музычныя патрабаванні, – расказала вядучая мерапрыемства Людміла Смыслова. – Ну а каб прысутныя не засядзеліся на месцы, нумары канкурсантаў чаргавалі з танцамі. Зрэшты, арыентаваліся на густы ўсіх без выключэння – круцілі і рэтра, і сучасную папсу, і кампазіцыі 90-х…

У гэты вечар усе юныя майстры пераўвасаблення атрымалі падарункі ад райкама БРСМ і цэнтра культуры.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *