За нарушения Правил пользования газом в быту грозит штраф от 4 до 20 базовых величин

Профилактика и безопасность

Як паказвае жыццё, людзі часта забываюць пра тое, што пытанні бяспекі пры карыстанні газам – клопат не толькі прафесіяналаў, але і спажыўцоў. Каб у вашым доме не здарылася бяды, нагадаем аб асноўных Правілах карыстання газам у быце пры эксплуатацыі індывідуальных газабалонных установак.

Абанент абавязаны ўтрымліваць абсталяванне ў чысціні, шафу для балонаў – у спраўным стане. Пры неабходнасці рабіце рамонт і афарбоўку, абнаўляйце надпіс “Газ. Вогненебяспечна”.

Забаронена захоўваць 50-літровыя балоны, не падключаныя да ўстаноўкі. Нельга зрываць пломбы з падключаных балонаў, выкарыстоўваць іх для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы. Шланг не павінен быць перакручаны, нацягнуты, дакранацца да бытавых электрапрыбораў, мець расколіны або пашкоджанні. Забараняецца самавольны мантаж, падключэнне, адключэнне газавага абсталявання і яго перастаноўка, а таксама самастойная замена балона, калі на гэта няма адпаведнага пасведчання. Не дапускайце да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў.

Нагадаем таксама, што па заканчэнні нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газавай пліты, трэба замяніць яе або правесці дыягностыку тэхнічнага стану для вызначэння магчымасці далейшай эксплуатацыі. Газавае абсталяванне, тэрмін эксплуатацыі якога перавышае 20 гадоў, падлягае абавязковай замене.

За парушэнні Правілаў карыстання газам у быце прадугледжаны штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.

УП “Віцебскаблгаз”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *