Множество мероприятий на этой неделе в школах Ушаччины были посвящены Дню Конституции Республики Беларусь

Общество

Знаёмцеся: Закон Законаў

Словамі, вынесенымі ў загаловак, на бягучым тыдні ва ўстановах адукацыі Ушаччыны распачыналіся шматлікія мерапрыемствы і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя знакавай даце – 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні малодшых класаў вывучалі, а іх старэйшыя таварышы прыгадвалі гісторыю заснавання асноўнага дакумента краіны, яго структуру і палажэнні. Тэматычныя кніжныя выставы з’явіліся ў школьных бібліятэках. А ўчора васьмікласнікі, якім нядаўна споўнілася 14 гадоў, сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”: ва ўрачыстай атмасферы на раённым свяце ім уручылі пашпарты і падарункавыя наборы з Канстытуцыяй нашай краіны. Падрабязней пра мерапрыемства чытайце ў наступным нумары “Патрыёта”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *