С дипломом 3-й степени вернулась с республиканской олимпиады по учебным предметам ученица Ушачской школы Злата Клачёк

Общество

“Бронза” Златы

Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удалым аказалася выступленне па беларускай мове і літаратуры вучаніцы Ушацкай школы Златы Клачок, якая заваявала дыплом ІІІ ступені. Па словах дзяўчыны, найбольш складаным аказаўся лінгвістычны конкурс, а самым простым – вуснае выказванне, якое яна аздобіла не толькі глыбокімі разважаннямі, але і цікавымі фактамі з жыцця беларускіх пісьменнікаў, іх цытатамі. Не ўзнікла праблем і з напісаннем водгуку. “Добра, што наперадзе яшчэ год вучобы – а значыць, будзе магчымасць палепшыць сёлетні вынік”, – падзялілася дзесяцікласніца, якой дасягнуць такога поспеху дапамагла настаўніца Ірына Уладзіміраўна Леснічэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *