В Ушачском районе находчивый педагог-баянист получал зарплату за «мифические» занятия

Закон - один для всех

Калі на заняткі да работніка аднаго са структурных падраздзяленняў Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў, што праводзіліся на базе некалькіх школ раёна, пачало прыходзіць менш навучэнцаў, педагог забіў трывогу: пад пагрозай аказалася яго прафесійная дзейнасць і ўзровень заробку. Тым не менш, мужчына не разгубіўся – і ўнёс у журнал індывідуальных і групавых заняткаў прозвішчы двух сваіх былых падапечных, якія займацца музыкай дакладна не збіраліся. Мужчыну даводзілася самому ўносіць плату за іх навучанне, аднак ён усё роўна заставаўся ў плюсе: нібыта праведзеныя вучэбныя гадзіны прыносілі прыбытак.
На наступны навучальны год неіснуючых аматараў “баяннай справы” стала ўжо чацвёра, потым пяцёра… васьмёра – “апетыты” педагога раслі. У выніку з верасня 2012-га па жнівень 2018 яму беспадстаўна было налічана 16,5 тысячы рублёў заработнай платы.
Калі ж незаконную схему раскрылі, у адносінах грамадзяніна ўзбудзілі крымінальную справу па факце махлярства ў буйным памеры. Дагэтуль чысты перад законам, добры сем’янін, тата трох дзетак, сапраўдны прафесіянал сваёй справы быў вымушаны даваць паказанні… Дапытаны і “міфічныя” выхаванцы педагога – некаторыя з іх не толькі ніколі не вывучалі сальфеджыо, але і не трымалі ў руках баян.
Улічваючы поўнае прызнанне віны, вяртанне грашовых сродкаў, станоўчую характарыстыку па месцы працы, жыхарства і іншыя змякчальныя акалічнасці, суд Ушацкага раёна вынес мужчыну дастаткова мяккі прысуд: два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на такі ж тэрмін, а таксама 120 гадзін грамадска-карысных работ.

Ушацкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *