Осторожно! На машине значок «70»

Закон - один для всех

Закончыўшы курсы кіравання ў аўташколе, здаўшы экзамен у ДАІ і атрымаўшы доўгачаканыя правы, многія нявопытныя вадзіцелі смела садзяцца за руль, выязджаюць на ажыўленую трасу, дзе часам губляюцца ў няпростай дарожнай абстаноўцы. Па даных статыстыкі, толькі па Віцебскай вобласці за дзевяць месяцаў бягучага года адбылося 476 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў са стажам да двух гадоў. У выніку гэтых ДТЗ 97 чалавек загінула (з іх чацвёра – дзеці), колькасць параненых склала 481. Гэта вельмі вялікія лічбы!
Большасць аўташкол, на жаль, не надае ўвагі псіхалагічнаму і этычнаму аспектам кіравання ў навучанні будучых вадзіцеляў.
Вадзіцелю, які не так даўно сеў за руль, трэба добра асвоіць свой транспартны сродак: адчуць яго габарыты, рычагі кіравання, адпрацаваць рух заднім ходам, экстранае тармажэнне, манеўраванне. Нядрэнна было б, калі навічок узяў некалькі ўрокаў у інструктара менавіта на сваім аўтамабілі.
А.ЛІСОЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *