Ушачский РОВД проводит с 16 по 23 августа СКМ «БЫТ»

Закон - один для всех

Бытавое насілле ў сем’ях застаецца, на жаль, даволі распаўсюджанай у нашых рэаліях з’явай. Відавочна, што толькі дзяржаўным органам эфектыўна змагацца з гэтай праблемай немагчыма – тут не абысціся без прыцягнення шырокіх слаёў насельніцтва, без дапамогі грамадскіх аб’яднанняў і неабыякавых грамадзян – родных, калег, суседзяў ахвяр сямейнага насілля, якія самі не заўсёды рашаюцца агучыць праблему. Менавіта з мэтай аб’яднання ўсіх намаганняў з 16 па 23 жніўня Ушацкі райаддзел міліцыі праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт”, падчас якога грамадзянам тлумачаць адпаведныя прававыя нормы, расказваюць пра дапамогу ахвярам, пра работу тэлефонаў даверу.

Хочацца нагадаць жыхарам раёна: калі вы сталі ахвярай або сведкай сямейнага насілля, не чакайце трагедыі, тэлефануйце па нумары 102.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *