В жаркие дни — с «холодной» головой. От чего в летний период на водоёмах гибнут люди?

Закон - один для всех

Летам мы спяшаемся да рэк і азёр, якімі шчодра надзелены наш раён. Аднак не заўсёды памятаем, што вада з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі. Між тым, утапленню могуць спрыяць хваробы, перанапружанне, стан ап’янення. Яно можа наступіць нават у фізічна здаровых людзей пры скачках у неглыбокі вадаём уніз галавой ці рэзкім пагружэнні ў халодную ваду. Пры гэтым узнікае рэфлекторны спазм галасавой шчыліны, павышаецца ўнутрылёгачны ціск, развіваецца вострая асфіксія, якая суправаджаецца стратай прытомнасці. Але самай распаўсюджанай прычынай гібелі на вадзе з’яўляецца незахаванне правілаў бяспекі – купанне ва неўстаноўленых месцах, пераацэнка ўласных магчымасцяў, плаванне на пашкоджаных сродках. У 2018 годзе ў морг нашай установы з вадаёмаў Ушаччыны былі дастаўлены целы двух тапельцаў. Адзін з іх на момант смерці знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Сёлета судовыя медыкі не праводзілі экспертызы тых, хто патануў. Паклапаціцеся пра бяспечны адпачынак – захавайце станоўчую тэндэнцыю!

У.ХВАШЧЭЎСКІ, начальнік аддзела судова-медыцынскіх экспертыз Наваполацкага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *