Не забудьте пройти техобслуживание газовых котлов и проверить вентканалы

Профилактика и безопасность

Не за гарамі ацяпляльны сезон. І напярэдадні спажыўцам газу з устаноўленым ацяпляльным абсталяваннем неабходна правесці яго сезоннае тэхнічнае абслугоўванне. А таксама, згодна Правілаў карыстання газам у быце, праверыць і прачысціць дымавыя і вентыляцыйныя каналы. Такая праверка праводзіцца спецыялізаванай арганізацыяй з афармленнем адпаведнага акта або ўласнікам жылога дома, калі той прайшоў спецыяльнае навучанне з афармленнем журнала ўліку ўстаноўленай формы.

Калі спажывец не пройдзе тэхабслугоўванне і не праверыць свае вентканалы, газавая служба для прадухілення аварый мае права адключыць газавыкарыстальнае абсталяванне ад сістэмы газаспажывання.

Усе пытанні па тэме вам растлумачаць непасрэдна ва Ушацкім раёне газазабеспячэння філіяла ВУ “Полацкгаз” (г.п. Ушачы, вул. Калінінская, 23А) або па тэлефонах 5-72-04, 5-71-04, 5-16-94.

УП “Віцебскаблгаз”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *