Школьный бум. В какие дни пройдут акции и на каких условиях в Ушачском райпо можно приобрести товары школьного ассортимента?

Общество

Чаму райспажыўтаварыства сёлета не арганізуе вынасны гандаль школьнымі таварамі? Мне, напрыклад, як мнагадзетнай маме зручна штосьці купіць падчас прагулкі, не падымаючыся з каляскай на другі паверх універмага. І ці чакаць яшчэ скідак і акцый, каб падрыхтаваць дзіця да школы і зэканоміць?

З такімі актуальнымі пытаннямі да нас звярнулася ўшачанка Юлія Дзямешка. Як нам паведаміла начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Ганна Уладзіміраўна Хамёнак, вынасны гандаль будзе наладжаны гэтымі днямі і прадоўжыцца да канца жніўня. Палатка з шырокім выбарам канцылярскіх тавараў размесціцца каля ўваходу на рынак.

Зэканоміць жа можна падчас акцыі “Школьны бум”.

– Зразумела, што многім бацькам не так лёгка сабраць дзяцей да школы і адразу выкласці кругленькую суму. Каб аблегчыць гэтую задачу, мы праводзім акцыю “Добры дзень, школа!”, – адзначае Г.У.Хамёнак. – Пры пакупцы рэчаў школьнага асартыменту (адзення, канцылярскіх тавараў) на суму ад 250 рублёў пакупнікі могуць скарыстацца беспрацэнтным крэдытам на тэрмін да трох месяцаў без першапачатковага ўзносу. Дзейнічаць акцыя будзе да канца месяца. Чакаем ушачан за пакупкамі!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *