Интересные уроки безопасности проводят ушачские спасатели во время акции «В центре внимания — дети!»

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Летась у Беларусі на пажарах загінула 7 дзетак, у гэтым годзе ў трагічным спісе адно дзіця. Каб звесці да мінімуму такія здарэнні, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вядзе вялікую прафілактычную работу. Так, па ўсёй краіне зараз праходзіць акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!” У нашым раёне  мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах, ужо прайшлі на рынку, дзе ў самыя ажыўленыя дні супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і актывісты БРСМ арганізоўвалі для дзяцей конкурсы “Чым тушыць пажар”, “Выклік пажарнай службы”, а таксама праводзілі цікавыя віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прапаноўвалася разабраць і прааналізаваць розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць з імі дома, на вуліцы. А вось спецыяльны цікавы тэст на ноўтбуку праходзілі як дзеці, так і дарослыя. За ўдзел у акцыі кожны атрымаў прэзент на тэму бяспекі. Бацькам жа выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі аб неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *