Затратная, но питательная

Общество Сельское хозяйство

Так, наступіў другі, не менш адказны этап нарыхтоўкі кармоў – уборка кукурузы і закладка сіласных траншэй. Хоць кукуруза лічыцца затратнай культурай, аднак корм з яе больш пажыўны, утрымлівае шэраг карысных элементаў, вельмі патрэбных жывёле. Таму адмаўляцца ад яе вырошчвання было б немэтазгодным. Па-ранейшаму яна ёсць на палетках усіх гаспадарак раёна.
…Невялікі адрэзак часу і прычэп МАЗа ўжо напоўнены здробненай кукурузнай масай. Аляксандр Папко на кормаўборачным камбайне рабіў некалькі кругоў і Уладзімір Лабань на аўтамабілі МАЗ-555 ужо спяшаўся адвезці ўбраную масу. Уборка кукурузы на палетках КУСГП “Арэхаўна” пачалася два тыдні таму, ужо ўбрана 32 працэнты да плана. Пачалі ж з участкаў, што знаходзіліся паблізу малочнатаварнай фермы ў Слабадзе. Там жа закладвалася яма, а таму на адвозку затрачвалася зусім нямнога часу.

 

Сёлета ўраджайнасць кукурузы ў гаспадарцы склала 200,4 цэнтнеры з гектара. У мінулым годзе яна была прыкладна такой жа, а на некаторых участках дасягала і 500. Яшчэ ўбраны не ўсе палеткі, а таму мяркуецца, што на некаторых яна зноў будзе вышэй. Ужо нарыхтавана 1680 тон сіласу.
Сярэдняя ж ураджайнасць “каралевы палёў” па раёне складае 200,5 цэнтнера. Найвышэйшая яна ў гэтым годзе ў “Ільюшынскім” – 263 цэнтнеры. Па тэмпах пакуль наперадзе КУСГП “Кублічы”, дзе яшчэ ў пачатку гэтага тыдня было ўбрана больш 90 працэнтаў кукурузных палёў.

Пакуль што надвор’е дазваляе максімальна выкарыстоўваць свае сілы і ўбіраць кукурузу. Так што ў гэтым годзе, улічваючы яшчэ колькасць нарыхтаванага сена і сенажу, можна ўпэўнена гаварыць, што гаспадаркі не застануцца без кармоў.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:
У.С.Лабань, А.В.Папко.

 

 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *