Серьёзные задачи по плечу и женщинам. Наша землячка Кристина Бондал принимает участие в совместных учениях Вооружённых Сил Беларуси и России «Щит Союза-2019»

Наши земляки

З 13 па 19 верасня праходзяць сумесныя аператыўныя вучэнні Узброеных Сіл Беларусі і Расіі “Шчыт Саюза-2019”. На расійскіх палігонах ваеннаслужачыя дзвюх краін адпрацоўваюць узаемадзеянне пры выкананні сумесных задач, атрымліваюць практыку кіравання войскамі ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў на шырокім фронце. Як правіла, на такія вучэнні накіроўваюцца самыя лепшыя ваенныя спецыялісты. Сярод іх і наша зямлячка – начальнік апаратнай П-236 ТК 86-ай брыгады сувязі прапаршчык Крысціна Бондал.

Нарадзілася яна на Ушаччыне, да службы ў арміі скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію сувязі па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя сетак тэлекамунікацый”. Калі падыходзіў час размеркавання, Крысціна ўжо вызначылася, што сваю спецыяльнасць на практыцы будзе асвойваць у статусе ваеннаслужачага кантрактнай службы. Дарэчы, маці і браты да выбару дзяўчыны аднесліся станоўча.

– Канечне, на пачатку службы няпроста, аднак паступова прывыкаеш і ўцягваешся, – адзначае Крысціна. – Так з кожным днём становіцца прасцей, ды і таварышы дапамагаюць адаптавацца да новага асяроддзя.

У карысці арміі яна не сумняваецца і на ўласным прыкладзе паказвае, што служба дапамагае не толькі мужчыне: “Я навучылася правільна распараджацца сваім часам, аб’ектыўна ацэньваць жыццёвыя сітуацыі, кантраляваць эмоцыі і, самае галоўнае, хутка вызначаць якасці і недахопы чалавека”. Па словах Крысціны, служба па кантракце мае шэраг пераваг: стабільнасць, своечасовая выплата грашовага забеспячэння, паглыбленае медыцынскае абследаванне і абслугоўванне. У вольны час дзяўчына займаецца гімнастыкай, чытае, удзельнічае ў творчых і спартыўных конкурсах, а нядаўна адкрыла ў сябе задаткі кулінара.

Механіку-тэлеграфісту адведзены адказны ўчастак, але К.Бондал аб даверанай ёй тэхніцы расказвае захоплена – яна надзейная і дазваляе хутка і якасна ўстанавіць і падтрымліваць радыёсувязь. І прапаршчык упэўнена, што выканае свае абавязкі на вучэннях у поўнай меры, бо разам з таварышамі ўжо паспяхова вырашала не адну армейскую задачу і прайшла нямала палігонных выпрабаванняў.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *